Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гомель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′29.10″ пн. ш. 31°00′53.40″ у. д. / 52.42475° пн. ш. 31.0148333° у. д.Каардынаты: 52°25′29.10″ пн. ш. 31°00′53.40″ у. д. / 52.42475° пн. ш. 31.0148333° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
Дата скасаваньня | 1938 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіўся на гістарычным Рынку, на рагу Замкавай і Фэльдмаршальскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1938 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы касьцёл у Гомлі збудавалі ў XVIII ст. з фундацыі старосты гомельскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага. З 1768 году ў ім служыў будучы біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1779 годзе пры ім дзеяла езуіцкая місія.
У 1818—1822 гадох за Пятром Румянцавым збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту архітэктара Джона Кларка. Пры касьцёле таксама збудавалі будынак для духавенства.
Наноўшы час
рэдагавацьСавецкія ўлады сьпярша зачынілі касьцёла, а ў 1938 годзе — зьнішчылі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры клясыцызму. Галоўны фасад вылучаўся ў цэнтры 4-калённай лёджыяй і завяршаўся антаблемэнтам, зь яго бакоў былі чацьверыковыя купальныя вежы. Над 2-схільным дахам узвышаўся магутны сфэрычны купал на цыліндрычным барабане зь ліхтаром[1]
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Нерэалізаваны праект царквы (касьцёла?), 1810 г.
-
Нерэалізаваны праект царквы (касьцёла?), 1810 г.
-
1848 г.
-
В. Цайзінг, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1900 г.
-
1900 г.
-
1900 г.
-
1908 г.
-
1910 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1930 г.
-
Аэрафотаздымак, 1930-я гг.
-
1932 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Гэтая частка Рынку часам называлася Касьцельным пляцам
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 409.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.