Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша (Лаздуны)

помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Лаздунах (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Краіна Беларусь
Вёска Лаздуны 1
Каардынаты 53°57′57.6″ пн. ш. 25°58′43.90″ у. д. / 53.966° пн. ш. 25.9788611° у. д. / 53.966; 25.9788611Каардынаты: 53°57′57.6″ пн. ш. 25°58′43.90″ у. д. / 53.966° пн. ш. 25.9788611° у. д. / 53.966; 25.9788611
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Лаздунах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Лаздунах як філіяльны Суботніцкай парафіі фундаваў у 1576 годзе князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. У 1770—1775 гадох на сродкі віленскага біскупа Тамаша Зяньковіча збудавалі новы драўляны касьцёл. Пры касьцёле дзеяла школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лаздуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1904—1910 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча збожжа. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. 3-ярусныя чацьверыковыя вежы завяршаюцца высокімі шатрамі і кампазыцыйна аб’ядноўваюцца 2-схільным шчыпцом. Над высокім 2-схільным дахам над апсыдай стаіць мініятурная шатровая сыгнатурка. Дзьвярныя праёмы і скразныя прасьветы вежаў маюць аркавую форму. Сьцены пэрымэтрам умацоўваюцца роўнымі контрфорсамі. Калярыстычны эфэкт архітэктуры дасягаецца маляўнічым спалучэньнем паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў і элемэнтаў дэкору, выкананых з высакаякаснай чырвонай цэглы (пілястры, аркатурныя фрызы)).

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы трыма парамі калёнаў і перакрываецца крыжовым скляпеньнем на падпружных арках, размаляваных расьлінным арнамэнтам. Над уваходам месьцяцца хоры. У інтэр’еры тры разьбяныя алтары ў стылі нэаготыкі: галоўны — Сьвятога Апостала Юды Тадэвуша (гэта трыфорыюм, у цэнтры якога зьмяшчаецца фігура сьвятога ў атачэньне меншых фігураў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла), левы бакавы — Сьвятой Ганны і правы — Маці Божай Чанстахоўскай. У крыпце пад будынкам спачыў ксёндз Фэлікс Пяткевіч (1920). Мастацкую каштоўнасьць мае абраз першай паловы XІX ст. «Тройца новазапаветная».

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай брамай[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 7
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 191.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць