Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (Канічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
| |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канічы |
Каардынаты | 53°17′01.10″ пн. ш. 32°09′50.80″ у. д. / 53.283639° пн. ш. 32.1641111° у. д.Каардынаты: 53°17′01.10″ пн. ш. 32°09′50.80″ у. д. / 53.283639° пн. ш. 32.1641111° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Першае згадваньне | 1825 |
Дата заснаваньня | 1825 |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Канічах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Твор архітэктуры нэараманскага стылю, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню каталіцкая парафія ў Канічах упамінаецца ў першай трэці XIX ст., калі ўладальніца мястэчка Кардула Цеханавецкая заснавала капліцу, якая служыла пахавальняй гэтага роду. Будаваньне мураванага касьцёла распачалося ў 1900 годзе над капліцай-пахавальняй Цеханавецкіх. У 1910 годзе адбылася кансэкрацыя новага касьцёла.
У Другую сусьветную вайну ў купал касьцёла трапіў знарад. Па вайне савецкія ўлады спрабавалі разарваць муры касьцёла трактарамі на будаўнічыя матэрыялы, але намеры зьдзейсьніліся толькі часткова — абваліліся толькі дзьве калёны ля ўваходу.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавы прастакутны ў пляне будынак з вылучанай апсыднай часткай, звонку прастакутнай, знутры паўкруглай, завершанай трыкутным франтонам, падзяляюцца пілястрамі. Неатынкаваныя, апрацаваныя пілястрамі фасады завяршаюцца разьвітым антаблемэнтам. Галоўны фасад трохчасткавы, падзяляецца паўкруглымі люкарнамі, аркавымі аконнымі праёмамі і антаблемэнтам. З бакоў фасаду ўзвышаюцца 4-гранныя вежы, завяршэньне якіх не захавалася.
Усярэдзіне заля перакрывалася цыліндрычным скляпеньнем, паўкруглая алтарная частка, накрытая 2-схільным дахам — паўсфэрычнай конхай. Атынкаваныя сьцены падзяляюцца пілястрамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Пад апсыдай захавалася скляпеністая крыпта[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 171.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.