Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб)
касьцёл | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжаньне | Заграб |
Каардынаты | 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д.Каардынаты: 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Заграбская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1632 |
Будаваньне | 1620—1632 гады |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны | |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны (па-харвацку: Crkva sv. Katarine u Zagrebu) — касьцёл ў Заграбу, Харватыя, катэдра Заграбскае архіяпархіі. Помнік архітэктуры барока, лічыцца адным з найпрыгажэйшых храмаў Заграбу. Асьвечаны ў гонар Сьвятой Кацярыны.
Разьмешчаны ў цэнтры гораду — у Верхнім горадзе, на пляцы Сьвятой Кацярыны.
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы сучаснага касьцёлу Сьвятой Кацярыны з XIV стагодзьдзя існаваў дамініканскі касьцёл, які падчас турэцкага ўварваньня выкарыстоўваўся ў якасьці вайсковага складу[1].
У першай палове XVII стагодзьдзя быў перададзены езуітам. Паколькі касьцёл быў у занядбаным стане, езуіты пабудавалі на яго месцы ў 1620-32 гадох новы. Касьцёл цалкам згараў пры пажарах у 1645 і 1674 гг., але дзякуючы харвацкім магнатам, быў адбудаваны наноў.
Пасьля забароны езуітаў (1773 г.) касьцёл Сьв. Кацярыны быў перададзены ў 1783 г. у склад парафіі Сьвятога Марка, а з 1874 году стаў катэдрай. У ХІХ-XX стагодзьдзях неаднаразова рэканструяваўся.
Апісаньне
рэдагавацьКасьцёл — аднанэфавае збудаваньне з шасьцю бакавымі капліцамі і апсыдай. У капліцах разьмешчаны пяць драўляных алтароў (XVII стагодзьдзе) і адзін мармуровы (1729 год). Інтэр’еры ўпрыгожаны карцінамі Бэрнарда Бобіча і Антоніё Куадрыё. Скляпеньні нэфу са сцэнамі з жыцьця Сьвятой Кацярыны належаць аўтарству Джуліё Куальі, а алтар Сьвятога Ігната — Франчэска Робба.
Галерэя
рэдагавацьІнтэр’ер касьцёлу
|
Алтар Сьв. Ігната
Ляёлы |
Алтар Сьвятога Духа
|
Фрагмэнты скляпеньняў
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКасьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў