Касьцёл Сьвятога Марка (Заграб)
касьцёл | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжаньне | Заграб |
Каардынаты | 45°48′58″ пн. ш. 15°58′26″ у. д. / 45.81611° пн. ш. 15.97389° у. д.Каардынаты: 45°48′58″ пн. ш. 15°58′26″ у. д. / 45.81611° пн. ш. 15.97389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Заграбская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Статус | Register of Cultural Goods of Croatia[d] |
Сайт | zupa-svmarkaev.hr |
Касьцёл Сьвятога Марка | |
Касьцёл Сьвятога Марка на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Марка (па-харвацку: Crkva svetog Marka) — касьцёл ў Заграбу, адна з найстарэйшых пабудоваў гораду, яркая сымбалічная славутасьць сталіцы Харватыі. Касьцёл знаходзіцца ў Верхнім горадзе, на пляцы Сьвятога Марка, побач з будынкам парлямэнту Харватыі.
Прыход Сьвятога Марка ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакумэнтах у 1261 годзе. Прынята лічыць, што касьцёл збудаваны ў XIII стагодзьдзі; пра гэта, у прыватнасьці, сьведчыць раманскае акно на паўднёвым фасадзе. З-за сярэднявечных пажараў і землятрусаў будынак неаднаразова перабудоўваўся, першапачатковы выгляд яго вызначыць цяпер цяжка. У сувязі са шматлікімі перабудовамі, касьцёл, які мае форму трохнэфнай базылікі, спалучае раманскія, гатычныя і барочныя дэталі. Апошнюю сур’ёзную рэканструкцыю касьцёлу праводзіў ў 1876-1882 гадах венскі рэстаўратар гатычных цэркваў Фрыдрых фон Шміт. Менавіта тады храм атрымаў новы дах, які даў яму непаўторнае і запамінальнае аблічча.
На высокім схіле даху каляровай дахоўкай выкладзены два велізарныя гербы — герб Заграбу (белы замак на чырвоным фоне) і герб Трыадзінага каралеўства Харватыі, Далмацыі і Славоніі.
Касьцёл Сьвятога Марка знакаміты таксама гатычным паўднёвым парталам XIV стагодзьдзя. Пятнаццаць драўляных скульптураў працы праскага майстра Івана Парлера разьмешчаны ў асобных нішах. У верхняй частцы парталу — Багародзіца і Ёсіф зь немаўлём Ісусам, ніжэй — 12 апосталаў. Частка статуяў аўтэнтычныя, іншыя больш позьнія, устаноўленыя наўзамен згубленым. На паўночна-заходнім муры касьцёлу можна ўбачыць ільва, які трымае старажытны герб Заграбу, і дату — 1499 год. У інтэр’еры храму цікавыя фрэскі з выявамі членаў харвацкай каралеўскай сям’і.