Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мсьцібаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мсьцібаў |
Каардынаты | 53°06′48″ пн. ш. 24°15′32″ у. д. / 53.11333° пн. ш. 24.25889° у. д.Каардынаты: 53°06′48″ пн. ш. 24°15′32″ у. д. / 53.11333° пн. ш. 24.25889° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Мсьцібаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Гарадзенская, 2а. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі і нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьІснуюць зьвесткі, што парафіяльны касьцёл у Мсьцібаве заснавалі ў 1485 годзе (паводле іншых крыніцаў, яго заснавала каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца).
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1700 годзе драўляны касьцёл спалілі швэдзкія войскі. Яго адбудавалі з дрэва ў 1715 годзе з фундацыі мсьцібаўскага старосты Казімера Агінскага. У 1770 годзе касьцёл рэканструявалі. У другой палове XVІІІ ст. пры мсьцібаўскім замку дзеяў кляштар марыявітак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мсьцібаў апынуся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1849 годзе будынак касьцёла пашкодзіла моцная бура, у 1877 годзе яго аднавілі на сродкі паноў Ельскіх і Талочкаў, а таксама іншых парафіянаў. У чэрвені 1900 году каля касьцёла збудавалі мураваную званіцу.
У 1910—1922 гадох у Мсьцібаве збудавалі мураваны касьцёл.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі і нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам, 3-граннай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Галоўны заходні фасад 3-часткавы: цэнтральная частка, завершаная трыкутным шчытом, і бакавыя 2-ярусныя вежы, завершаныя фігурнымі шатрамі-ківорыямі. У кожнай частцы ўваходны старльчаты праём, над цэнтральным — акно-трыфорыюм. Бакавыя фасады падзяляцца лучковымі праёмамі ў два ярусы, на першым ярусе паміж вокнамі — прыступкавыя контрфорсы. Вуглы вежаў, трансэпту і апсыды таксама ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы трыма парамі квадратных у сечыве апораў, перакрываецца сьпічастым цыліндрычным скляпеньнем з нэрвюрамі зорчатага малюнку, з распалубкамі над вокнамі. У завяршэньні нэфа драўляны нэагатычны алтар, у тарцох бакавых нэфаў — нэабарокавыя 2-ярусныя алтары ў выглядзе карынцкіх калянадаў, дэкараваныя ажурнай разьбой. Над нартэксам драўляны балькон хораў з нэагатычным арганам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст. «Айчына», «Ян Хрысьціцель» і «Маці Божая Ружанцовая»[1].
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з цаглянай 2-яруснай 4-граннай шатровай званіцай[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць- Старыя здымкі
-
да 1939 г.
-
1920-я гг.
-
1930-я гг.
-
М. Нікіцін, 1930-я гг.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Алтар
-
Хоры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 242.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 241.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000110 |