Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў (Маляцічы)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна Беларусь
Вёска Маляцічы
Архітэктурны стыль клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Лаўрын Гуцэвіч
Заснавальнік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Дата заснаваньня XVIII ст.
Дата скасаваньня 1934
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Маляцічах. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1934 годзе помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл у Маляцічах (Рыме?), 1827 г.

Мураваны касьцёл у Маляцічах збудавалі ў 1787—1794 гадох паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча на заказ магілёўскага арцыбіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча. Будаваньнем кіраваў вучань Л. Гуцэвіча архітэктар Я. Падчашынскі. Будынак меў выгляд, як лічаць, паменшанай у 8 разоў не зусім дакладнай копіі базылікі Сьвятога Пятра ў Рыме[1].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў, а касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1934 годзе савецкія ўлады цалкам зруйнавалі помнік.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. Складалася з асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму і бакавых паўкруглых у пляне калянадаў, якія ўтваралі невялікі авальны пляц перад будынкам. Асноўны аб’ём завяршаўся купалам на сяродкрыжжы (на глухім шматгранным барабане), абапал яго на рамёнах трансэпту былі два невялікія купалы. Надзвычай шырокі і грувасткі галоўны фасад асноўнага аб’ёму меў ярусную кампазыцыю: ніжні (на ўзроўні другога паверху) падзяляўся пілястрамі і трохчвертнымі калёнамі, меў паўцыркульныя і прастакутныя вокны і нішы, аформленыя франтончыкамі, і завяршаўся трыкутным франтонам у цэнтры; верхні падзяляўся пілястрамі, паміж якімі былі прастакутныя вокны і нішы, завяршаўся атыкам і пакатым франтонам[2].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 298.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 299.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць