Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Дражаўцы)
Славутасьць | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Kostol svätého Michala Archanjela | |
Краіна | Славаччына |
Места | Нітра |
Каардынаты | 48°21′24.40″ пн. ш. 18°03′19.99″ у. д. / 48.3567778° пн. ш. 18.0555528° у. д.Каардынаты: 48°21′24.40″ пн. ш. 18°03′19.99″ у. д. / 48.3567778° пн. ш. 18.0555528° у. д. |
Эпархія | Нітранская дыяцэзія[d] |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль[1] |
Першае згадваньне | XI ст. |
Дата заснаваньня | II тысячагодзьдзе[1] |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] і культурная спадчына Славаччыны[d][1] |
Стан | архітэктурны помнік |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Касьцё́л сьвято́га Мі́хала Арханё́ла (па-славацку: Kostol svätého Michala Archanjela) — каталіцкі храм на скалістым пагорку ў Дражаўцах (цяпер у складзе Нітры), асьвечаны ў гонар Сьвятога Міхала Арханёла.
Адзін з найстарэйшых храмаў Славаччыны, заснаваны ў XII стагодзьдзі. Тыповы раньнераманскі эмпоравы касьцёл з аднанэфавай прасторай, завершанай круглаю апсыдай. Свой цяперашні выгляд займаў пасьля аднаўленьня ў 1993—1999 роках. Набажэнствы ў касьцёле адбываюцца толькі 29 верасьня ў дзень успамінаў Сьвятога Міхала Арханёла.
У 1947—1948 каля храму праводзіліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі выяўленыя 55 пахаваньняў.
Касьцёлік быў выяўлены на 100-кронавай (1941—1945) і 50-кронавай банкнотах (1993—2009). Выдадзеная марка Славаччыны зь ягонай выявай.