Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Барысаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Барысаў |
Каардынаты | 54°14′30.24″ пн. ш. 28°30′20.76″ у. д. / 54.2417333° пн. ш. 28.5057667° у. д.Каардынаты: 54°14′30.24″ пн. ш. 28°30′20.76″ у. д. / 54.2417333° пн. ш. 28.5057667° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Барысаве. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на гістарычнай Менскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляны Фарны касьцёл у Барысаве збудавалі ў 1642 годзе з фундацыі старосты А. Казановіча. У часы маскоўскай акупацыі 1655—1662 гадоў ён ня дзеяў.
У канцы XVIII ст. пры касьцёле існаваў кляштар. У яго валоданьні знаходзіліся 7 мескіх пляцаў і маёнтак Ратуцічы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак у 1806 годзе ён згарэў. У 1806—1823 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1836—1837 гадох сьвятыню часткова перабудавалі — на пярэднім фасадзе замест калёнаў з портыкам паставілі вежу. Пры касьцёле існавалі шпіталь на 27 ложкаў і пачатковая школа на 80 вучняў.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады зачынілі касьцёл. У 1899 годзе намаганьнямі ксяндза Гурко сьвятыню вярнулі каталікам. У час пажару 1900 году касьцельныя будынкі згарэлі. Пры касьцёле існавалі парафіяльная і павятовая школы.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1937 годзе савецкія ўлады арыштавалі пробашча, канфіскавалі начыньне і зачынілі касьцёл. Будынак выкарыстоўвалі пад склад. У Другую сусьветную вайну парафіяне аднавілі набажэнствы. У 1945 годзе савецкія ўлады, у адрозьненьне ад тутэйшага сабора Маскоўскага патрыярхату, зноў зачынілі касьцёл. У будынку разьмясьцілі кінатэтар, пры гэтым зруйнавалі званіцу, зьнішчылі мастацкія росьпісы і фрэскі. У 1965 годзе будынак перадалі мэдычнай вучэльні, якая зладзіла ў ім спартовую залю.
У 1988 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. 14 ліпеня 1990 году касьцёл асьвяціў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч[1]. У 1990-я гады вялося аднаўленьня касьцельнай вежы.
Архітэктура
рэдагавацьДраўляны касьцёл
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Паводле акту візытацыі 1654 году, гэта быў аб’ём крыжовай формы з гранёнай званіцай над нартэксам. У будынку было 8 вялікіх аконных праёмаў, 8 круглых люкарнаў, два уваходы, пры апсыдзе была закрысьція. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары. На цьвінтары стаяла драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне».
Мураваны касьцёл
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга клясыцызму (ампіру). Гэта 3-нэфавая базыліка з масіўнай 5-яруснай (2 васьмерыкі на 3 чацьверыках) вежай у цэнтры галоўнага фасада, якая завяршаецца высокім гранёным шпілем і крыжом ажурнай формы. Ад пачатку ўваходны партал меў выгляд манумэнтальнага клясыцыстычнага портыка. У ніжнім ярусе вежы месьцяцца тры аркавыя ўваходы, аформленыя клясычнымі пілястравымі парталамі з трыкутнымі франтонамі. Бакавыя нэфы на фасадзе вылучаюцца магутнымі аркавымі аконнымі праёмамі і прастакутнымі парапэтамі ў завяршэньні. Аб’ём цэнтральнага нэфу больш высокі, накрыты 2-схільным дахам, які над прастакутнай апсыдай утварае трыкутны франтон, завершаны чацьверыковай сыгнатуркай. У цэнтральнай частцы сьценаў цэнтральнага нэфу разьмяшчаюцца паўкруглыя люкарны, бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і буйнымі пілястрамі ў прасьценках, апярэзваюцца шырокім карнізам.
Унутраная прастора падзяляецца на нэфы магутнымі калёнамі, якія падтрымліваюць высокі антаблемэнт з трыгліфным фрызам. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам месьцяцца хоры, пад будынкам — крыпта. Галоўны алтар мае выгляд 4-калённага портыка з «разарваным» франтонам. У ім захоўваўся абраз Маці Божай зь дзіцем у срэбнай рызе. На сьценах бакавых нэфаў разьмяшчаліся тэракотавыя гарэльефныя пано-сюжэты на тэму Крыжовага шляху, створаныя ў 1899 годзе.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1905 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1911 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1918 г.
-
10 ліпеня 1941 г.
-
1941—1944 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
Вежа-званіца
-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 3-га Інтэрнацыянала, 28
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 30.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000002 |