Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (Асьвея)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Асьвея |
Каардынаты | 56°00′49.40″ пн. ш. 28°06′46.20″ у. д. / 56.0137222° пн. ш. 28.1128333° у. д.Каардынаты: 56°00′49.40″ пн. ш. 28°06′46.20″ у. д. / 56.0137222° пн. ш. 28.1128333° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, каля парку. У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Уваходзіў у палацава-паркавы ансамбль Гільзэнаў і Шадурскіх. Кляштарны комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса (шпіталя) і мура з брамай і званіцай. У наш час у кляштарным корпусе праводзяцца набажэнствы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКляштар місіянэраў у Асьвеі заснаваў у першай палове XVIII ст. ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн[1]. Мураваны кляштарны корпус збудавалі ў 1759 годзе[2], касьцёл — у 1765 (1782) годзе[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1937 годзе — зьнішчылі помнік, папярэдне яны разрабавалі частку касьцельнага начыньня, астатняе — спалілі[3]. За савецкім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася лякарня.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры барока. Роўнічны галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і завяршаўся фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Асноўны аб’ём перакрыжоўваўся трансэптам.
Скляпеньні нэфа аздабляліся росьпісамі. Стукавы алтар меў абраз Сьвятога Вінцэнта. Пад касьцёлам знаходзілася крыпта з пахаваньнямі фундатараў.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы мураваны будынак, накрыты 2-схільным дахам. Роўнічныя фасад падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Плян у сярэдняй частцы калідорны, у крылах галерэйны. Зьменены ў 1928—1929 гадох, пачатковы плян часткова захаваўся ў левым крыле, пад якім знаходзяцца сутарэньні. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі, у астатніх памяшканьнях столь роўная.
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Частка будынка, дзе месьціцца касьцёл
-
Скляпеньні
-
Калідор
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 15.
- ^ Алісейчык У. Асвейскі манастырскі шпіталь // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 57.
- ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 385.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000224 |