Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Рэпля)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рэпля |
Каардынаты | 53°18′38″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 53.31056° пн. ш. 24.20306° у. д.Каардынаты: 53°18′38″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 53.31056° пн. ш. 24.20306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Іван Плотнікаў[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Рэплі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Рэплі збудавалі ў 1632 годзе. У 1730 годзе з фундацыі князя Міхала Юзэфа Масальскага збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Рэпля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1850 годзе будынак адраманатавалі.
У 1902—1908 гадох у Рэплі збудавалі мураваны касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у час Першай сусьветнай вайны.
Найноўшы час
рэдагавацьПа вайне будынак касьцёла аднавілі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Цэнтральная частка галоўнага заходняга фасада завяршаецца прыступкавым шчытом з шэрагам пінакляў. Падобны шчыт разьмяшчаецца над апсыдай. Вежы 2-ярусныя, першы ярус чацьверыковы, другі — васьмігранны, завершаныя шатром. У цэнтры фасада месьціцца галоўны ўваход, дэкараваны прыступкавым франтонам, над уваходам — акно-ружа. Бакавыя фасады маюць стальчатыя аконныя праёмы, паміж імі разьмяшчаюцца контрфорсы.
Усярэдзіне нэфы падзяляюцца стальчатымі аркавымі праёмамі, перакрыцьце — цыліндрычныя скляпеньні з крыжовымі нэрвюрамі. У інтэр'еры захоўваюцца абразы пачатку XIX ст. «Сьвятая Сям'я» і «Сьвяты Казімер».
Касьцельны пляц атачаецца агароджай з бутавага каменю, галоўны ўваход праз 3-пралётную брамай з чырвонай цэглы. У куту агароджы капліца ў адзіным з касьцёлам архітэктурным стылі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Брама
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Капліца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 322.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.