Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (Межырэч)

помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Межырэчы (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Межырэч
Каардынаты 53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д. / 53.06722° пн. ш. 24.77389° у. д. / 53.06722; 24.77389Каардынаты: 53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д. / 53.06722° пн. ш. 24.77389° у. д. / 53.06722; 24.77389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Вільгельм Срока[d]
Першае згадваньне 1622
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Межырэчы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Рымска-каталіцкая парафія ў Межырэчы ўтварылася ў XVII ст. Першы драўляны касьцёл збудавалі ў 1622 годзе з фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутраную аздобу ахвяраваў грошы яго сын Мацей.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1891 годзе стары драўляны касьцёл зачынілі.

У 1906—1912 гадох у Межырэчы збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту гарадзенскага архітэктара Вільгельма Срокі.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1946 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з разьвітым трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 3-яруснай вежай-званіцай зь невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкаруюцца зубчастымі атыкавымі сьценкамі. Тарцы трансэпта завяршаюцца франтонамі зубчастага профілю. Сьцены ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі і праразаюцца стральчатыі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансэпта дэкаруюцца шырокім аркатурным пасам. Галоўны і бакавы ўваходы маюць выгляд стральчатых парталаў з востраканцовымі вімпэргамі.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. У інтэр’еры захоўваецца абраз «Маці Божая Межырэцкая» (XVII ст.)[1].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Школьная, 10

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 221.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць