Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Нягневічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нягневічы |
Каардынаты | 53°39′32.76″ пн. ш. 26°04′37.85″ у. д. / 53.6591° пн. ш. 26.0771806° у. д.Каардынаты: 53°39′32.76″ пн. ш. 26°04′37.85″ у. д. / 53.6591° пн. ш. 26.0771806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Нягневічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. У 1861 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму.
У наш час у будынку касьцёла дзее царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Нягневічах збудавалі ў 1795 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Нягневічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны аб’ём з 3-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трыкутнікам. У яго тымпане аркавае акно-біфорыюм, дэкараванае сандрыкам на дэнтыкулах. Сьцены падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца пілястрамі ў прасьценках.
Малітоўную залю 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя празь іх аркады падзяляюць на 3 нэфы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах разьмяшчаюцца хоры. У інтэр’еры захоўваецца абраз другой паловы XVIII ст. «Сьвятое сямейства».
Побач з царквой стаіць мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца[1].
Галерэя
рэдагаваць-
З боку апсыды
-
Званіца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.