Кастрычніцкая плошча (Менск)

(Перанакіравана з «Кастрычніцкі пляц (Менск)»)

Каардынаты: 53°54′08″ пн. ш. 27°33′42″ у. д. / 53.90222° пн. ш. 27.56167° у. д. / 53.90222; 27.56167

Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Менску, знаходзіцца паміж паміж праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай.

Кастрычніцкая плошча
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Бліжэйшыя станцыі мэтро Купалаўская/Кастрычніцкая
На мапе
Вуліца на мапе гораду
Google · Яндекс
Вуліца Кастрычніцкая плошча ў Вікісховішчы

З усходу плошча абмежавана будынкамі Палацу культуры прафсаюзаў і Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы разьмешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Менскага абласнога выканаўчага камітэту, Палацу Рэспублікі. На плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспэкту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Аляксандраўскі сквэр з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога разьмешчаны старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквэру разьмешчаныя Цэнтральны дом афіцэраў, рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. На плошчы разьмешчаныя выхады станцый мэтро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзеньня канцэртаў, гуляньняў, а таксама грамадзка-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з 2000 году, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная елка (вышыня — 30 мэтраў, дыямэтар — 18 мэтраў), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць сьвяточную ілюмінацыю.

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гады. Аўтарамі праекту забудовы былі Генадзь Баданаў, Уладзімер Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, Міхаіл Парусьнікаў[1].

У верасьні 1952 году на плошчы быў усталяваны помнік Сталіну вышынёй 10 мэтраў. У 1957 годзе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным сквэрам былі пабудаваныя ўрадавыя трыбуны, зь якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР у 1950—1970-я гады прымала парады і вітала дэманстрацыі[2]. Такім чынам за Цэнтральнай плошчай быў аформлены статус галоўнай плошчы гораду. 3 лістапада 1961 году помнік Сталіну быў зьнішчаны. У 1966 годзе адкрыўся пабудаваны на плошчы Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 годзе  плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да плошчы Леніна. У 1998 годзе быў усталяваны памятны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі».

У 2006 годзе моладзь у часе пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў назвала Кастрычніцкую плошчу імем Кастуся Каліноўскага[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кастрычніцкая плошча (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў