Карта паляка
Карта паляка — дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым Соймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.
Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Армэнія, Азэрбайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргыстан, Летувіскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расейскай Фэдэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркмэністану, Украіны ці Рэспублікі Ўзбэкістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасьці да польскага народу і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закону.
Умовы атрыманьня
рэдагавацьДля атрыманьня карты паляка неабходна, каб былі выкананыя наступныя ўмовы:
- наяўнасьць сярод сваякоў па ўзыходзячай лініі паляка або асобы, якая мела польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля або двое з прабабуляў/прадзялуляў);
- валоданьне польскай мовай на базавым узроўні;
- грамадзянства краінаў-чальцоў СНД, Грузіі або адной з прыбалтыйскіх рэспублік.
Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжаньне пацьверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 году.
Правы
рэдагавацьУладальнік карты мае права на атрыманьне доўгатэрміновай шматразовай нацыянальнай візы на знаходжаньне ў Польшчы, а таксама легальную працу на тэрыторыі Польшчы без асобнага дазволу. Таксама ён мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, у прыярытэтным парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой зь дзяржаўнага або мясцовага бюджэту, карыстацца чыгункай з 37-адсоткавай зьніжкай[1].
Пазыцыя іншых краінаў
рэдагаваць7 красавіка 2011 г. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне датычна сваёй пазыцыі адносна польскага закону «Аб карце паляка». У сваім рашэньні Канстытуцыйны суд палічыў, што шэраг нормаў гэтага закону пярэчыць нормам міжнароднага права, у тым ліку парушаюць артыкулы 5 і 73 шматбаковай Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах(en) ад 24 красавіка 1963 году[2]. 11 лютага 2012 г. набылі моц папраўкі ў Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе, што прадугледзілі звальненьне чыноўнікаў за карыстаньне льготамі і перавагамі ад іншых дзяржаваў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 22. Введение "карты поляка" не породит волну миграции в Польшу?
- ^ Пётар Міклашэвіч. Рашэньне № П-258/2011 ад 7 красавіка 2011 г. аб пазіцыі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь па Закону Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» // Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, 7 красавіка 2011 г. Праверана 15 лістапада 2014 г.
- ^ Здаць «карту паляка» // Радыё «Свабода», 11 лютага 2012 г. Праверана 15 лістапада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКарта паляка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ustawa z dnia 7 września 2007 r. o Karcie Polaka (пол.)
- Poland.gov.pl: Карта паляка (пол.)
- Карта паляка (.pdf)(недаступная спасылка)
- Jak prawiedłowo zapełnić wniosek na Kartę Polaka
Гэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |