Карпавічы (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ка́рпавічы[1]вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету[2].

Карпавічы
трансьліт. Karpavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 42 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813066
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′59″ пн. ш. 25°42′13″ у. д. / 53.98306° пн. ш. 25.70361° у. д. / 53.98306; 25.70361Каардынаты: 53°58′59″ пн. ш. 25°42′13″ у. д. / 53.98306° пн. ш. 25.70361° у. д. / 53.98306; 25.70361
Карпавічы на мапе Беларусі ±
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У пачатку XVII ст. вёска маёнтку Іўе Кішкаў у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле інвэнтару маёнтку, у 1634 г. 8 дымоў, 3,5 валокі зямлі.

У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 55 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Іўе Замойскіх. У складзе Урцішкаўскага сельскага таварыства. У 1866 г. 13 двароў, 101 жыхар. У 1909 г. 32 двары, 205 жыхароў.

У 1921 —1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (38 двароў, 206 жыхароў) у Драбышоўскім, з 16.7.1954 г. у Лукашынскім, потым у Ліпнішкаўскім, з 1962 г. у Іўеўскім сельсаветах Іўеўскага раёну. 3 1954 г. у складзе калгаса імя Я.Коласа. У 1970 г. 141 жыхар. У 1999 г. 25 двароў, 53 жыхары.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 42 чалавек[3]
  • 1999 год — 53 чалавек, 25 двароў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.