Карлікавая плянэта
Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ), афіцыйная навуковая арганізацыя па астранамічных найменьнях і клясыфікацыі, вызначае ка́рлікавую плянэ́ту як нябеснае цела ўсярэдзіне Сонечнай сыстэмы, якое задавальняе наступным чатыром умовам[1]:
- круціцца па арбіце вакол Сонца
- мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяньнем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець круглявую форму
- не дамінуе на сваёй арбіце (ня можа расчысьціць прастору ад іншых аб’ектаў)
- не зьяўляецца спадарожнікам
Гэты тэрмін быў прыняты МАЗ 24 жніўня 2006 году ў рамках больш дэталёвай клясыфікацыі цел, якія верцяцца вакол Сонца на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысьціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як плянэты, а нядосыць вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі малымі целамі Сонечнай сыстэмы. Зыходзячы з азначэньня, катэгорыя карлікавых плянэт зьяўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі плянэт. Таксама тэрмін карлікавая плянэта не ставіцца да іншых плянэтных сыстэм[2].
Сьпіс карлікавых плянэт
рэдагавацьМАЗ афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі клясыфікацыю карлікавых плянэт[3]. Тэрмін «карлікавая плянэта» варта адрозьніваць ад паняцьця «малая плянэта», якім звалі астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая плянэта» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.
Назва | Цэрэра | Плютон | Эрыс («2003 UB313», «Ксэна»/«Зэна», «Ліла») |
---|---|---|---|
Нумар па MPC | 1 | 134340 | 136199 |
Раён Сонечнай сыстэмы | Пояс астэроідаў | Пояс Койпэра | Пояс Койпэра — безуважлівыя аб’екты |
Дыямэтар | 975×909 км | 2306±20 км | 2400±100 км |
Маса ў кг адносна Зямлі |
9,5 × 1020 кг 0,00016 |
1,305 × 1022 кг 0,0022 |
~1,67 × 1022 кг[4] 0,0028 |
Сярэдні экватарыяльны радыюс* у км |
0,0738 471 |
0,180 1148,07 |
0,19 ~1200 |
Аб’ём* |
0,00042 |
0,005 |
0,007 |
Шчыльнасьць (у т/м³) | 2,08 | 2,0 | 2,1 |
Паскарэньне вольнага падзеньня на экватары (у м/с²) | 0,27 | 0,60 | ~0,68 |
Першая касьмічная хуткасьць (у км/с) | 0,51 | 1,2 | |
Пэрыяд кручэньня (сутак) (у Сыдэрычных сутках) |
0,3781 | −6,38718 (retrograde) |
|
Радыюс арбіты* (а. а.) semi-major axis in км |
2,5-2,9 2,766 413 715 000 |
29,66-49,30 39,48168677 5 906 376 200 |
37,77-97,56 67,6681 10 210 000 000 |
Арбітальны пэрыяд*(гадоў) (у Сыдэрычных гадах) |
4,599 | 248,09 | 557 |
Сярэдняя арбітальная хуткасьць (у км/с) |
17,882 | 4,666 | 3,437 |
Эксцэнтрысытэт арбіты | 0,080 | 0,24880766 | 0,44177 |
Нахіл арбіты | 10,587° | 17,14175° | 44,187° |
Нахіл плоскасьці экватара да плоскасьці арбіты | 4° | 119,61° | |
Сярэдняя тэмпэратура паверхні (у К) | 167 | 40 | 30 |
Колькасьць натуральных спадарожнікаў | 0 | 2 | 1 |
Дата адкрыцьця | 1 студзеня 1801 | 18 лютага 1930 | 21 кастрычніка 2003 |
* Значэньне ў параўнаньні зь Зямлёй.
Іншыя кандыдаты
рэдагавацьДадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя плянэты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыямэтар больш або найболей верагодна больш, 750 км:
Назва | Катэгорыя | Дыямэтар | Маса |
---|---|---|---|
2005 FY9 («Easterbunny») | Кьюбівана | 1600—2000? км | невядомая |
Аркус | Плютына | 840—1880 км | 6,2 — 7,0 × 1020 кг |
Сэдна | Аб'ект безуважлівага пояса | 1180—1800 км | 1,7-6,1 × 1021 кг |
2003 EL61 («Santa») | Кьюбівана | ~1500 км | ~4,2 × 1021 кг |
Квавар | Кьюбівана | 989—1346? км | 1,0-2,6 × 1021 кг |
2002 TC302 | Аб'ект безуважлівага пояса | ~1200 км | невядомая |
Варуна | Кьюбівана | ~936 км | ~5,9 × 1020 кг |
2002 UX25 | Кьюбівана | ~910 км | ~7,9 × 1020 кг |
2002 TX300 | Кьюбівана | <900 км | невядомая |
Иксіён | Кьюбівана | <822 км | невядомая |
Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плютона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэньня па разьмежаваньні плянэт са спадарожнікам ад падвойных карлікавых плянэтных сыстэм. Праект рэзалюцыі (5)[2] апублікаваны МАЗ паказвае, што Харон павінен разглядацца як плянэта, таму што:
- Харон сам па сабе задавальняе крытэрам па памерах і форме для статусу плянэты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі, для статусу карлікавай плянэты)
- Харон, па чыньніку яго вялікай масы ў параўнаньні з Плютонам, зьвяртаецца з Плютонам вакол агульнага цэнтра мас разьмешчанага ў космасе паміж Плютонам і Хароном, а не вакол кропкі, зьмешчанай усярэдзіне Плютона.
Гэтага азначэньня, аднак няма ў канчатковым рашэньні МАЗ. Невядома таксама, ці зьявіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэньне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая плянэта.
Другі, трэці, і чацьверты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Вэста, Палада і Гігея) павінны будуць клясыфікавацца як карлікавыя плянэты, калі апынецца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[5].
Памер і маса карлікавых плянэт
рэдагавацьНіжні й верхні межы памеру і масы карлікавых плянэт не паказаныя ў рашэньні МАЗ. Няма строгіх абмежаваньняў на верхнія межы, і аб’ект больш або масіўней Мэркурыя з неабчышчанымі вобласьцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая плянэта.
Ніжняя мяжа вызначаецца паняцьцем гідрастатычна раўнаважкай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы невядомы й эмпірычныя назіраньні наводзяць на думку, што могуць моцна адрозьнівацца ў залежнасьці ад складу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэньня МАЗ, вызначальнага гідрастатычна раўнаважкую форму ўжываецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыямэтрам больш 800 км»[2], аднак гэта ня ўвайшло ў канчатковае рашэньне 5A якое было ўхвалена.
Па меркаваньні некаторых астраномаў, новае паняцьце азначае зьяўленьне яшчэ 45 новых карлікавых плянэт[6][7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes
- ^ а б в Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet
- ^ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes
- ^ Brown, M.E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43-L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.
- ^ Three new planets may join solar system. New Scientist. Праверана 16 жніўня 2006 г.
- ^ Nine Planets Become 12 with Controversial New Definition. Space.com. Праверана 16 жніўня 2006 г.
- ^ Michael E. Brown What makes a planet? Праверана 16 жніўня 2006 г.