Паскарэньне
Паскарэ́ньне — фізычная вэктарная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка цела (матэрыяльны пункт) зьмяняе хуткасьць свайго руху. Паскарэньне зьяўляецца важнай кінэматычнай характарыстыкай матэрыяльнага пункту.
Паскарэньне | |
Вымернасьць | |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | м/с² |
СГС | см/с² |
Клясыфікацыя | |
вэктарная велічыня |
Сярэдняе і імгненьнае паскарэньне
рэдагавацьСярэдняе паскарэньне матэрыяльнага пункту на некаторым прамежку часу — гэта адносіна зьмяненьня яго хуткасьці, што адбылося за гэты час, да працягласьці гэтага прамежку:
Імгненьнае паскарэньне матэрыяльнага пункту ў некаторы момант часу — гэта ліміт яго сярэдняга паскарэньня пры . Маючы на ўвазе вызначэньне вытворнай функцыі, імгненьнае паскарэньне можна вызначыць як вытворную ад хуткасьці па часе:
Тангенцыяльнае і нармальнае паскарэньне
рэдагавацьКалі запісаць хуткасьць як , дзе — орт датычнай да траекторыі руху, то (у двухмернай сыстэме каардынат):
,
дзе — вугал між вэктарам хуткасьці і осьсю абсцыс; — орт нармалі да хуткасьці.
Такім чынам,
,
дзе — тангенцыяльнае паскарэньне, — нармальнае паскарэньне.
Улічваючы, што вэктар хуткасьці накіраваны па датычнай да траекторыі руху, то — гэта орт нармалі да траекторыі руху, які накіраваны да цэнтра крывізны траекторыі. Такім чынам, нармальнае паскарэньне накіравана да цэнтра крывізны траекторыі, у той час як тангенцыяльнае — па датычнай да яе. Тангенцыяльнае паскарэньне характарызуе хуткасьць зьмены велічыні хуткасьці, у той час як нармальнае характарызуе хуткасьць зьмены яе напрамку.
Рух па крывалінейнай траекторыі ў кожны момант часу можна прадставіць як вярчэньне вакол цэнтра крывізны траекторыі з кутняй хуткасьцю , дзе r — радыюс крывізны траекторыі. У такім разе
Вымярэньне паскарэньня
рэдагавацьПаскарэньне вымяраецца ў мэтрах (падзеленых) на сэкунду ў другой ступені (м/с²). Велічыня паскарэньня вызначае, наколькі зьменіцца хуткасьць цела за адзінку часу, калі яно будзе пастаянна рухацца з такім паскарэньнем. Напрыклад, цела, што рухаецца з паскарэньнем 1 м/с² за кожную сэкунду зьмяняе сваю хуткасьць на 1 м/с.