Дысномія (спадарожнік)

спадарожнік карлікавай плянэты Эрыды

Дысно́мія ((136199) Eris I Dysnomia) — спадарожнік карлікавай плянэты Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасьня 2005 году Майкам Браўнам і супрацоўнікамі ў Абсэрваторыі імя Кека, Гаваі.

Дысномія
Адкрыцьцё
Адкрывальнік Майкл Эдвардз Браўн[d], Чэд Трухільё[d] і Дэйвід Лінкальн Рабіновіц[d]
Дата 10 верасьня 2005
Абазначэньні
Названа ў гонар Дысномія[d]
Парамэтры арбіты
Вялікая паўвось 37 430 км
Эксцэнтрысытэт 0,01
Сыдэрычны пэрыяд 15,772 содні
Нахіленьне 0,79 радыян
Даўгата ўзыходнага кута 2,2 радыян
Ёсьць спадарожнікам Эрыс
Фізычныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 257 ± 110,5 км
Абсалютная зорная велічыня (H) 5,6

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Радыюс спадарожніка 75 км. Ён зьдзяйсьняе поўнае абарачэньне вакол Эрыс за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысытэт <0,01). Радыюс арбіты 37 430 км. Вымярэньне парамэтраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыс, якая апынулася на 27% больш, чым маса Плютона.

Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зэны — галоўнага пэрсанажа сэрыяла «Зена — каралева ваяроў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зэнай). Зацьверджаную назву абралі ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэцкай міталёгіі — дух беззаконьня (так перакладаецца грэцкае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіні помсты. Аднак гэтая назва было прапанавана ня толькі таму, што Дысномія зьяўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозьвішча новазэляндзкай акторкі Люсі Лоўлес (Lowless), якая згуляла Зэну ў сэрыяле, таксама перакладаецца як «Беззаконная».