Каралеўскі замак (Варшава)

замак у Варшаве
Замак
Каралеўскі замак
па-польску: Zamek Królewski
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Варшава
Адрас Castle Square[d] (4)
Каардынаты 52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д. / 52.24778° пн. ш. 21.01417° у. д. / 52.24778; 21.01417Каардынаты: 52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д. / 52.24778° пн. ш. 21.01417° у. д. / 52.24778; 21.01417
Архітэктурны стыль готыка
Аўтар праекту Giovanni Battista Trevano[d]
Дата заснаваньня 1598
Будаваньне 15981618 гады
Статус provincial register of monuments[d], нерухомая славутасьць[d][1], гмінны рэестар помнікаў[d] і Q112670032?
Сайт zamek-krolewski.pl (пол.)​ (анг.)
Каралеўскі замак на мапе Польшчы
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак на Вікісховішчы

Каралеўскі замак у Варшаве (па-польску: Zamek Królewski w Warszawie) быў пабудаваны ў 1598—1618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам на месцы сярэднявечнага замку мазавецкіх князёў. Палац быў узьведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадзкой забудовы 60-мэтровай Жыгімонтавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаваньні Смаленску.

Палац-замак падвяргаўся рабаваньню падчас швэдзкага нашэсьця сярэдзіны XVII стагодзьдзя і Вялікай Паўночнай вайны. Хоць і Ян Сабескі, і Аўгуст III фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленьне струхлелага будынку зьвязана зь імем апошняга караля, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па яго ініцыятыве ўздоўж Віслы было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр’ерамі ў стылі клясыцызму, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых заляў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус каралеўскай бібліятэкі, якая злучала замак з барочным палацам «пад бляхай».

Корпус бібліятэкі і палац «пад бляхай»

У прамежку паміж сусьветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоваў і перабудоваў розных эпохаў, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго плянамернаму і бязьлітаснаму разбурэньню.

Пасьля вайны месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі сойм канчаткова адмовіўся ад плянаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэньне аднавіць палац па фрагмэнтах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасьці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагодзьдзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 году. Аркады Кубіцкага былі перададзеныя для карыстаньня ў 2009 годзе.

Цяпер у палацы разьмешчаны музэй, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбранта і МатэйкіСтэфан Баторы пад Псковам»), старыя выгляды Варшавы пэндзлю Белота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касьцюшкі.

Каралеўскі замак і Замкавы пляц перад ім.
Каралеўскі замак і Замкавы пляц перад ім.

Інтэр’еры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Каралеўскі замак (Варшава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Andrzej Rottermund, Zamek Królewski w Warszawie, Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa, 2002, ISBN 83-221-0746-3
  1. ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны