Інавацыя
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (6 верасьня 2024).
|
Наватарства, новаўвядзеньне, інавацыя — гэта практычная рэалізацыя ідэяў, якая забясьпечвае якасны рост эфэктыўнасьці працэсаў або прадукцыі, запатрабаванае рынкам. Зьяўляецца канчатковым вынікам інтэлектуальнай дзейнасьці чалавека, ягонай фантазіі, творчага працэсу, адкрыцьцяў, вынаходак і рацыяналізацыі. Прыкладам інавацыі зьяўляецца вывядзеньне на рынак прадукцыі (тавараў і паслуг) з новымі спажывецкімі ўласьцівасьцямі або якасным павышэньнем эфэктыўнасьці вытворчых сыстэм.
Этымалёгія
рэдагавацьТэрмін «інавацыя» паходзіць ад лацінскага novatio, што азначае «абнаўленьне» (ці «зьмена»), і прыстаўкі in, якая перакладаецца з лацінскай як «у напрамак», калі перакладаць даслоўна innovatio — «у напрамку зьмяненьняў». Само паняцьце innovation упершыню зьявілася ў навуковых дасьледаваньнях XIX стагодзьдзя. Новае жыцьцё паняцьце «інавацыя» атрымала ў пачатку XX стагодзьдзя ў навуковых працах аўстрыйскага і амэрыканскага эканаміста І. Шумпетэра ў выніку аналізу «інавацыйных камбінацыяў», зьмяненьняў у разьвіцьці эканамічных сыстэм. Менавіта Шумпетэрам дадзены тэрмін быў упершыню ўведзены ў эканоміцы.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьЗ гістарычнага пункту гледжаньня былі пэрыяды, калі новыя распрацоўкі зьяўляліся хвалямі. Відаць, таму, што пэўныя сацыяльныя ўмовы спрыяюць узьнікненьню інавацыяў («неабходнасьць прыносіць вынаходлівасьць»). Тэрмін інавацыя адносіцца да той зьмены, якая ўводзіць адну або некалькі навінак. Калі хтосьці робіць інавацыі, ён прымяняе новыя ідэі, прадукты, канцэпцыі, паслугі і практыкі для пэўнай праблемы, дзейнасьці або бізнэсу, з намерам быць карыснымі для павышэньня прадукцыйнасьці. Істотнай умовай інавацыі зьяўляецца яе пасьпяховае прымяненьне на пэўным камэрцыйным або ўтылітарным узроўні. Варта ня толькі вынайсьці што-небудзь або зрабіць інавацыю ў нечым, але й укараніцца здавальняюча і з уплывам на рынак і грамадзтва, для яе распаўсюджваньня й прымяненьне.