Капсаны
Капсаны́[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 23 чал. (2004). Знаходзяцца за 41 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 218 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Засінцы — Ельск.
Капсаны | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Засінцаўскі |
Насельніцтва: | 23 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′1.2″ пн. ш. 28°42′57.5″ у. д. / 51.567° пн. ш. 28.715972° у. д.Каардынаты: 51°34′1.2″ пн. ш. 28°42′57.5″ у. д. / 51.567° пн. ш. 28.715972° у. д. |
Капсаны на мапе Беларусі Капсаны |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Капсаны (Капцаны) згадваюцца ў XIX ст. як хутар у складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1908 — 8 двароў, 61 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 11 гаспадарак, 23 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.