Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага (Скрыгалаў)

Помнік гісторыі
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
Краіна Беларусь
Вёска Скрыгалаў
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Тураўская япархія 
Архітэктурны стыль расейска-бізантыйскі стыль[d]
Заснавальнік Іаан (Пашын)[d]

Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Скрыгалаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную капліцу Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Скрыгалаве збудавалі ў 1906 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Выкананая ў формах маскоўскай царкоўнай архітэктуры XVІІ ст., паводле кампазыцыі і выгляду нагадвае Гомельскую капліцу-пахальню Паскевічаў. Гэта камэрная цэнтральная крыжовая ў пляне пабудова, завершаная гранёным шатром з купалам-цыбулінай. У аснове архітэктурнага вобраза — форма кілепадобнай аркі і какошніка, якія ўжываюцца ў аркавым уваходным партале і франтонах васьмерыка ў аснаваньні шатра. Архітэктурная плястыка дасягаецца высакаякаснай мастацкай цагляной муроўкай[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.