Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)

Помнік сакральная архітэктуры
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера
Краіна Беларусь
Мястэчка Ружаны
Каардынаты 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. / 52.8697361° пн. ш. 24.8968056° у. д. / 52.8697361; 24.8968056Каардынаты: 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. / 52.8697361° пн. ш. 24.8968056° у. д. / 52.8697361; 24.8968056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Ян Самуэль Бэкер
Дата заснаваньня 1792
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан закінуты
Капліца Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Каплі́ца Сьвято́га Казі́мера, таксама касьцё́л Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ружанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на могілках пры гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзейнічае[1]. Твор архітэктуры раньняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Ад пачатку капліца ўваходзіла ў склад комплексу Ружанскага базылянскага манастыра.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваную могілкавую капліцу ў Ружанах збудавалі ў 1792 годзе з фундацыі ўласьніка маёнтку Аляксандра Сапегі. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. Будаваньне зьвязваюць з мошчамі сьвятога Казімера, якія ў сярэдзіне XVII ст. захоўваліся ў ружанскіх уладаньнях Сапегаў[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзейнічаць.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам капліца прыйшла ў заняпад.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным дахам. Пэрымэтрам будынку праходзіць прафіляваны карніз. Сьцены праразаюцца прастакутнымі высокімі вокнамі. Уваходныя дзьверы і бакавыя нішы аздабляюцца ліштвамі.

Сьцены ў інтэр’еры завяршаюцца карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе портыку дарычнага ордэру[3].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 37.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ружаны — парафія Найсвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  2. ^ Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 8 верасьня 2012 г.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 319.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Hauser Z. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: 2005. — ISBN 83-87654-25-6

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000641