Капліца Сьвятога Георгія (Лепель)

Помнік гісторыі
Капліца Сьвятога Георгія
Капліца Сьвятога Георгія
Капліца Сьвятога Георгія
Краіна Беларусь
Места Лепель
Каардынаты 54°53′32.21″ пн. ш. 28°40′44.92″ у. д. / 54.8922806° пн. ш. 28.6791444° у. д. / 54.8922806; 28.6791444Каардынаты: 54°53′32.21″ пн. ш. 28°40′44.92″ у. д. / 54.8922806° пн. ш. 28.6791444° у. д. / 54.8922806; 28.6791444
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Капліца Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Капліца Сьвятога Георгія
Капліца Сьвятога Георгія
Капліца Сьвятога Георгія

Капліца Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лепелі. Знаходзіцца на могілках, на 2-ім Млынавым завулку. Дзее, прыпісная да царквы Сьвятой Параскевы Пятніцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную могілкавую капліцу Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лепелі збудавалі ў 1900 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаным у цэнтры купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасад дэкаруюцца трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, разьмежаваных кароткімі паўкалёнкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі аркавымі архівольтамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з аркавымі архівольтамі над імі. Вылучаюцца выкладзеныя цаглянай муроўкай карнізы і рэльефныя крыжы[1].

  1. ^ Назва капліцы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Часовня Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская часовня), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва капліца Сьвятога Юрыя або Юраўская капліца
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000484