Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Лепель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
| |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Лепель |
Каардынаты | 54°53′12.18″ пн. ш. 28°41′01.76″ у. д. / 54.8867167° пн. ш. 28.6838222° у. д.Каардынаты: 54°53′12.18″ пн. ш. 28°41′01.76″ у. д. / 54.8867167° пн. ш. 28.6838222° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца на гістарычнай Прудовай вуліца[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Лепелі збудавалі ў 1840—1841 гадох. У пачатку XX ст. царкву перабудавалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае арыгінальную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю — уздоўж падоўжнай плянавальнай восі разьмяшчаюцца: нізкі прастакутны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім узвышаецца 1-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, прастакутная малітоўная заля пад 2-схільным дахам, прастакутная апсыда, над якой узвышаецца 8-гранны шатровы барабан з купалам. Фігурна ашаляваныя сьцены праразаюцца квадратнымі, прастакутнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.
У царкве захоўваюцца абразы: «Маці Божая Смаленская» (XVIII ст.), «Апосталы Пётар і Павал» (1-я палова XIX ст.)[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Валадарскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 225.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000482 |