Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)
Славутасьць | |
Капліца Аляксандра Неўскага
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Паддубна (Пружанскі раён) |
Адрас | Пружанскі раён |
Каардынаты | 52°24′21″ пн. ш. 24°13′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 24.23083° у. д.Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 24°13′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 24.23083° у. д. |
Тып будынка | капліца |
Дата заснаваньня | 1912 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Капліца Аляксандра Неўскага | |
Капліца Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы |
Капліца Аляксандра Неўскага — помнік у лесе ля вёскі Паддубна Пружанскага раёну Берасьцейскае вобласьці, прысьвечаны памяці загінулых у бітве 12 жніўня 1812 року падчас нашэсьця Напалеона. Капліца была збудаваная ў 1912 року, адноўленая ў 1990-я. Ахоўваецца дзяржавай.
Мінуўшчына
рэдагаваць12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1812 року ля вёскі Паддубна Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні адбылася найвялікшая бітва Напалеонаўскай эпохі ў заходніх рэгіёнах Беларусі[1], у якой узялі ўдзел амаль 60 тысячаў чалавек[2]. Кожны з бакоў панёс вялікія страты (паводле розных зьвестак, з аўстра-саксонскага боку загінулі ад 2500 да 5000 чалавек, з расейскага — ад 1300 да 4000), пасьля чаго расейцы пачалі адступленьне і неўзабаве пакінулі тэрыторыю Гарадзенскай губэрні.
Целы загінулых у бітве былі пахаваныя ў братэрскіх магілах за кілямэтар на паўднёвы захад ад Паддубны, ля Харкоў і Шарашова. Паводле зьвестак гарадзенскага губэрнатара, у Харках было пахавана 1300 расейскіх, саксонскіх і францускіх жаўнераў, а за 400 м ад гэтай магілы — яшчэ 700 коней[3].
Капліца «Мужным продкам, якія загінулі ў бітве пад Гарадзечнай 1812 року 31 ліпеня» пабудаваная на 100-годзьдзе бітвы з ініцыятывы генэрала, князя Крапоткіна(ru) — камандзіра Ўладзімерскага пяхотнага палка(ru). Аўтар праекту — інжынэр С. Л. Пінаеў. Сродкі на капліцу былі сабраныя ахвяраваньнямі афіцэраў і мясцовага насельніцтва, а таксама за кошт гарадзенскага губэрнскага земскага сабору. Зямлю пад будаўніцтва ахвяравалі сяляне вёскі Паддубны Кузьма і Малафей Курчакі і Раман Грыцук[3]. На месцы пабудовы часоўні пахаваньні не праводзіліся.
У Другую сусьветную вайну капліца была часткова разабраная партызанамі на «буржуйкі», пасьля вайны яна была канчаткова разбураная мясцовымі жыхарамі. У 1990-я з ініцыятывы мясцовага краязнаўцы Леаніда Несьцярчука каплічка была ўзноўленая. Аўтар праекту — архітэктар Р. Р. Будзько, працы выканала брыгада Пружанскага рэстаўрацыйнага ўчастку[3].
14 жніўня 2015 року ля капліцы былі перазахаваныя парэшткі 29 аўстрыйскіх, беларускіх, польскіх, расейскіх, саксонскіх і францускіх жаўнераў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вуліцы майго дзяцінства. «Раённыя будні» (23 студзеня 2010). Праверана 17 жніўня 2015 г.
- ^ а б В Пружанском районе перезахоронили останки 29 воинов, погибших в битве под Городечно в 1812 году (рас.) TOMIN.by Праверана 17 жніўня 2015 г.
- ^ а б в В Пружанском районе перезахоронили останки 29 воинов, погибших в битве под Городечно в 1812 году (рас.) TOMIN.by Праверана 17 жніўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000631 |