Канонік Перамышльскі
«Канонік Перамы́шльскі» (па-польску: Kanonіk Przemyskі) — няскончаная[1] гістарычная паэма-гутарка[2] Уладзіслава Сыракомлі.
Канонік Перамышльскі | |
па-польску: Kanonіk Przemyskі | |
Жанр: | Паэма Гутарка |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1851 |
Тадэвуш Піні клясыфікуе жанр твора як раман у вершах[3].
Напісаньне
рэдагавацьНад сваім творам Сыракомля працаваў цягам 1851 г. у Залуччы. У студзені таго ж году ён пазнаёміўся ў Вільні з паэтам Эдвардам Жалігоўскім, які тады працаваў над паэмай «Манахі». У верасьні Жалігоўскі пераехаў у Петразаводзк, дзе канчаткова назваў свой твор «Ён, Яна й Яны»[4]. У ім паэт высьмейваў манахаў і выступаў адкрыта супраць цэлібату сьвятароў. Сыракомля меў ад гэтага прыкрае ўражаньне й пастанавіў не працягваць сваю паэму, бо баяўся, што ягоны твор пачнуць успрымаць не як пахвалу Арыхоўскаму, а як крытыку царквы[5]. Праз гэта пясьняр пачаў шукаць сюжэт для эпапеі ў дахрысьціянскай мінуўшчыне й стварыў «Маргера»[6].
Зьмест
рэдагавацьУ цэнтры паэмы — Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан, пісьменьнік і рэлігійны дзеяч. Уладзімер Спасовіч тлумачыць увагу Сыракомлі да гэтай асобы наступным чынам:[7]
’’Наверагодней, што Кандратовіча вабіла ў Арыхоўскім тое, што гэты наватар быў да мозгу касьцей каталіком, што ён адданы, прыхільнік у душы парадку ў касьцёльнай дысцыпліны, намагаўся стварыць свайго кшталту каталіцтва, прыстасаванае да духу часу.’’
Пакінутыя паэтам урыўкі памерам роўныя гутарцы «Дабрародны Ян Дубарог»[5].
Крытыка
рэдагавацьНа думку Тадэвуша Піні, гэта найвыдатнейшы твор з залуцкага пэрыяду творчасьці Сыракомлі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pіnі, T. Władysław Syrokomla і jego utwory (пол.). — 1901. — С. 77.
- ^ Spasowіcz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — 1881. — С. 74.
- ^ Pіnі, T. Władysław Syrokomla і jego utwory (пол.). — 1901. — С. 77-78.
- ^ Spasowіcz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — 1881. — С. 79.
- ^ а б Pіnі, T. Władysław Syrokomla і jego utwory (пол.). — 1901. — С. 78.
- ^ Spasowіcz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — 1881. — С. 80.
- ^ Spasowіcz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — 1881. — С. 74-75.
Літаратура
рэдагаваць- Pіnі, T. Władysław Syrokomla і jego utwory (пол.). — Lwów: Macіerz Polska, 1901. — 247 с.
- Spasowіcz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — Lwów: Ksіęgarnіa Polska, 1881. — 148 с.