Кандрацішкі I (лет. Kandrotiškė I) — вёска ў Летуве, каля ракі Дзісны. Уваходзяць у склад Цэйкінскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету.

Кандрацішкі I
лац. Kandraciški I
лет. Kandrotiškė I
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 6 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′28″ пн. ш. 26°21′36″ у. д. / 55.29111° пн. ш. 26.36° у. д. / 55.29111; 26.36Каардынаты: 55°17′28″ пн. ш. 26°21′36″ у. д. / 55.29111° пн. ш. 26.36° у. д. / 55.29111; 26.36
Кандрацішкі I на мапе Летувы
Кандрацішкі I
Кандрацішкі I
Кандрацішкі I

Імя Кандрат лічыцца літоўска-рускай формай германскага імя Конрад[1]. Апроч таго, бытавалі старажытныя германскія імёны Кундрат або Контрат (Kundrat, Conttrat) і Кундрада або Кондрада (Cundrada, Condrada), асноўнымі формамі якіх разглядаюць Гундарат (Gundarat) і Гундэрада (Gunderada)[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. Кандрацішкі ўваходзілі ў склад Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1905 год — 69 чалавек[7]
  1. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 169.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 707.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 325.
  7. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 294.