Камаровічы (Горацкі раён)
вёска ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
Камаро́вічы[1] — вёска ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Добраўскага сельсавету. Аўтамабільная дарога: Н10346.
Камаровічы | |
Першыя згадкі: | 1660 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Горацкі |
Сельсавет: | Добраўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2233 |
Паштовы індэкс: | 213414 |
СААТА: | 7220812023 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′35.0″ пн. ш. 30°56′48.1″ у. д. / 54.226389° пн. ш. 30.946694° у. д.Каардынаты: 54°13′35.0″ пн. ш. 30°56′48.1″ у. д. / 54.226389° пн. ш. 30.946694° у. д. |
± Камаровічы |
Гісторыя
рэдагавацьУказам прэзыдэнта А. Р. Лукашэнкі ад 7 красавіка 1997 г. вёска Камаровічы аднесеная да катэгорыі — сельскі населены пункт[2].
11 студзеня 2007 г. праз Камаровічы прайшоў моцны шквальны вецер хуткасьцю 29 м/с, які абясточыў мясьціну амаль на 10 гадзін і разбурыў кроўлі 6-ці дамоў, кроўлі вытворчых забудоў, зламаў і вывярнуў з карэньнямі дрэвы.
У Камаровічах існуе дзіцячая пляцоўка, сквэр, парк, клюб культуры. Працуе сельскагаспадарчы каапэратыў «Камаровічы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 7 апреля 1997 г. №230 «Об отнесении новых населенных пунктов и бывшего военного городка к категории сельских населенных пунктов и присвоении им наименований» (рас.)