Калет Гіёмэн
Калéт Гіёмэн (па-француску: Colette Guillaumin; 28 студзеня 1934, Т’ер, Авэрнь, Францыя ― 10 траўня 2017, Ліён, Францыя) ― француская сацыялягіня, антырасісцкая і фэмінісцкая актывістка. Адна з галоўных постацяў францускага матэрыялісцкага фэмінізму[8].
Калет Гіёмэн | |
па-француску: Colette Guillaumin | |
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1934[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 траўня 2017[2] (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | сацыёляг |
Навуковая сфэра | гендэрныя дасьледаваньні[d], расізм, фэмінізм і сацыялёгія[5] |
Месца працы | |
Вядомая як | прадстаўніца матэрыялісцкага фэмінізму |
Навуковая ступень | доктар[d] (1969) |
Навуковы кіраўнік | Ражэр Бастыд[d][7] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьКалет Гіёмэн нарадзілася 28 студзеня 1934 году ў месьце Т’ер, Францыя[8].
Вывучала ў Парыжы этналёгію і псыхалёгію. Яна пэрыядычна выкладала ў Францыі і Канадзе. Яна паступіла ў Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў (CNRS) у 1959 годзе, спачатку ў якасьці тэхнічнай супрацоўніцы, а затым з 1962 году ў якасьці навуковай супрацоўніцы. У 1969 годзе яна абараніла доктарскую дысэртацыю пад кіраўніцтвам Ражэра Бастыда пад назвай «Аспэкт сацыяльнай іншасьці. Расісцкая ідэалёгія»[9].
З 1969 году доктарка сацыялёгіі, Гіёмэн была навуковай супрацоўнікай CNRS, не будучы прымацаванай да дасьледчага адзьдзелу гэтай установы[10].
Дзейнасьць
рэдагавацьЗ канца 1960-х гадоў Гіёмэн зацікавілася фэмінізмам. У 1972 годзе ўжо знаходзілся ў ейнай працы L’ideologie raciste аналёгіі паміж паняткамі раса і плоць. Яна была часткай групы фэміністак, якія заснавалі часопіс Questions féministes у 1977 годзе (хоць яна не была ў рэдакцыйнай радзе, якая заклала часопіс), які ёсьць крыніцай і органам публікацыі матэрыялісцкага фэмінізму[12].
У 1978 годзе яна апублікавала ў Questions féministes важны артыкул «Практыка ўлады і ідэя прыроды» (у дзьвюх частках), у якой тэарэтызавала прысваеньне жанчынаў праз матэрыяльныя сацыяльныя адносіны і натуралісцкую ідэалёгію і сэксізм, а таксама дала назву прысваеньню «sexage» адной плоцевай клясы іншай[13].
Гіёмэн таксама напісала некалькі тэкстаў для Руху супраць расізму і за сяброўства паміж народамі (MRAP), а таксама ўдзельнічала у фэмінісцкіх групах, якія існавалі ў траўне 1968 году[14]. У 1980-я гады Гіёмэн праводзіла сэмінары ў Манрэальскім унівэрсытэце[8].
Калет Гіёмэн пакінула пасьля сябе базу інавацыйных думак, але, перш за ўсё, мноства напрамкаў дасьледаваньняў, якія дапамагаюць разьвіваць сучасныя думку і практыкі. Дзякуючы ейным публікацыям некалькі сацыёлагаў і сацыялягіняў, а таксама філёзафаў і філёзафак грунтоўна зацікавіліся дынамікай уладных адносінаў, яка сяньня лічыцца цэнтральнай тэмай фэмінісцкіх, антырасісцкіх і посткаляніялісцкіх дэбатаў[15].
Працы
рэдагаваць- L'Idéologie raciste, genèse et langage actuel, Paris/La Haye, Mouton, 1972, 243p. Réédition : Gallimard, Coll. Folio essais (no 410), 2002, 384 p.
- Sexe, Race et Pratique du pouvoir. L’idée de Nature, Paris, Côté-femmes, 1992, 239 p. Réédition: Éditions iXe, 2016, 240 p.
- Sexism, Power and Ideology, Londres, Routledge, 1995, 300 p.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Colette Guillaumin // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б в г Fichier des personnes décédées
- ^ https://www.cairn.info/revue-cahiers-du-genre-2010-1-p-193.htm
- ^ https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2017/05/18/la-sociologue-colette-guillaumin-est-morte_5130071_3382.html
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Juteau D. La sociologue Colette Guillaumin est morte (фр.) // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2017. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ https://www.cairn.info/revue-cahiers-du-genre-2010-1-page-193.htm
- ^ а б в Nicolas Sallée et Valérie Amiraux, «Colette Guillaumin (1934-2017)», Sociologie et sociétés, vol. 49, no 1, 2017, — С. 153—154.
- ^ «Sur la pensée de Colette Guillaumin: entretien avec Danielle Juteau, réalisé par Valérie Amiraux et Nicolas Sallée», Sociologie et sociétés, vol. 49, no 1, 2017. — С. 163—175.
- ^ Sexage, appropriation et idée de Nature: l’héritage de Colette Guillaumin, Axelle, in Je suis féministe, juin 2017.
- ^ Danielle Juteau, «La sociologue Colette Guillaumin est morte», lemonde.fr, 18 mai 2017.
- ^ Annie Bidet-Mordrel, Elsa Galerand et Danièle Kergoat, «Analyse critique et féminismes matérialistes. Travail, sexualité(s), culture», Cahiers du Genre, vol. HS4, no 3, 2016. — С. 5.
- ^ Delphine Naudier et Éric Soriano, «Colette Guillaumin. La race, le sexe et les vertus de l'analogie», Cahiers du Genre, vol. 48, no 1, 2010. — С. 193—214.
- ^ Claude Duchet, Patrice de Comarmond (dir.), Racisme et société, François Maspero, Paris, 1969. — С. 323.
- ^ Danielle Juteau, «Colette Guillaumin: Sexe, Race et Pratique du pouvoir», Recherches féministes, vol. 5, no 2, 1992. — С. 190—192.