Калавуры

шляхецкі род

Кала́вуры (па-польску: Kałłaur, па-расейску: Каллаур) — беларускі шляхецкі род гербу Астоя. Узыходзіць да XVI ст. і занесены ў VI частку РК Менскае губэрні[1].

Калавуры
Герб «Астоя»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Літоўскае
Маёнтак Калавуравічы

Гісторыя

рэдагаваць

Першая пісьмовая ўзгадка паведамляе пра баярына і мастаўнічага Хведзьку Ленкавіча Калаўра, які заключыў дагавор куплі-продажы зямлі пры княжаньні Боны Сфорцы ў Пінску ў 1521 годзе[2] Калавуры прынялі ўдзел у Попісу войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1528—1567 гады. У 1528 годзе Хведзька Ленкавіч і Дзяніс Каревулавіч зьявіліся ў складзе конных баяр. Чатыры Калаўра былі залічаны да вершнікаў ад Пінскага павету ў 1567 г.: возны Пінскага павету Пронко Дзянісавіч, Радка Сямёнавіч, Іван і Далмат.[3]

У 1567 годзе ўпершыню ўзгадваецца в. Калаўр, дзе пасяліліся прадстаўнікі роду. У 1767 годзе ў Калавуравічах пражываў шляхціч Давыд Калавур[4]. Пётар Калавур быў выбраны ў якасьці дваранскага дэпутата ад Пінску ў 1853 г.[5] Калавуры падтрымалі паўстаньне К. Каліноўскага. Да палескага паўстанцкага аддзелу Р. Траўгута далучыўся Васіль Калавур.[6] Верагодна, што да паўстаньня таксама далучыліся вучні Пінскай гімназіі Атон і Сьцяпан Калавуры, якія не зьявіліся ў навучальнай установе ў 1863 годзе[7]. У 1933 г. удзельнікам паўстаньня Васілю, Сямёну Калавурам і Антону Шаламіцкаму быў усталяваны помнік у вёсцы Шаломічы.[8][9]

У 1880 г. начальнікам Аўліеацінскага павету Расейскай імпэрыі быў прызначаны Васіль Калавур, усходазнаўца і археоляг Туркестану.[10]

Шэраг прадстаўнікоў роду Калавураў быў рэпрэсаваны ў 1940-х — 1950-х гг. Паводле зьвестак адкрытых лістоў налічваецца 7 чалавек зь Пінскай вобласьці Беларускай ССР.[11][12]

Прадстаўнікі роду

рэдагаваць
  • Васіль Калавур (1838—1919) — начальнік Аўліеацінскага павету, усходазнаўца і археоляг.
  • Канстанцін Калавур (нар. 1934) — доктар філялягічных навук, прафэсар факультэта замежных моваў у каледжы Насаў (у сыстэме Ўнівэрсытэту Нью-Ёрку).
  • Павал Калавур (нар. 1962) — старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
  1. ^ Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 47.
  2. ^ Писцовая книга бывшего Пинского Староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах Л. Войною (С переводом на русский язык) Ч. 2. — Вильна: Типография А. Н. Зака, 1874. — С. 338. — 453 с.
  3. ^ Русская историческая библиотека. Том 33. Литовская метрика. Отдел 1. Часть 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград: Типография Главного Управления Уделов, 1915. 1878 с 614—617
  4. ^ Horoszkiewicz, R. Spis rodów szlachty zaściankowej ziemi pińskiej. — Warszawa, 1937. — S. 21.
  5. ^ Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 157.
  6. ^ Восстание Кастуся Калиновского. Полесский отряд. — История Пинска.
  7. ^ [1]
  8. ^ «Echa Polesia» №1 (37). — Brześć, 2013. — S. 24.
  9. ^ Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе. — Першы Рэгіён.
  10. ^ Лунин, Б. В. Из истории русского востоковедения и археологии в Туркестане. Туркестанский кружок любителей археологии (1895—1917 гг.). — Ташкент, 1958. — 318 с.
  11. ^ Indeks Represjonowanych. — Instytut Pamięci Narodowej.
  12. ^ Жертвы политического террора в СССР. — Международное общество «Мемориал».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць