Астоя (герб)

польскі шляхецкі герб
(Перанакіравана з «Астоя»)

Асто́я (Мо́сьціц, Асто́йчык) — прыватнаўласьніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 шляхоцкіх родаў Беларусі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны.

Астоя
Апісаньне
Зацьверджаны 1069

Апісаньне

рэдагаваць

На чырвоным полі 2 залатыя паўмесяцы, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі срэбны меч бяз похвы, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страўсёвых пёраў. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цьвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч зьявіўся толькі ў 16 ст., зрабіўшы герб неадрозным ад Пшагіні.

Гісторыя

рэдагаваць

Легенда 1069 року паведамляе аб пэўным рыцару Астроя, што злавіў атрад паганцаў. Паганцы тыя прасілі звольніць іх, а за гэтую ласку яны пакляліся на сонцу, што дапамогуць у барацьбе з астатнімі ворагамі. Вярнуўшыся да сваёй дружыны, рыцар іх супакоіў далучаным атрадам, якіх разьмясьціў у засадзе. У выніку аблогі польскія паганцы былі разьбіты, і ў нагоду той слаўнай бітвы Балеслаў Сьмелы надаў рыцару Астроя адпаведны герб.

У судовых запісах герб вядомы ад 1388 году. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана познанскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабеслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, судзьдзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэньні Торунскае дамовы (1466).

На тэрыторыі ВКЛ распаўсюджаны пасьля прыняцьця Гарадзельскае вуніі ў 1413.

Зьмены гербу

рэдагаваць

Вядомыя роды

рэдагаваць

Астоі, Калавуры, Мяцельскія, Слушкі, Чачоты і іншыя.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць