Казіміра Буйвід, часам Казіміра Буйвідова (па-польску: Kazimiera Bujwid, Kazimiera Bujwidowa; 16 кастрычніка 1867, Варшава — 8 кастрычніка 1932, Кракаў, Польшча) ― польская публіцыстка, грамадзкая дзяячка, фэміністка і атэістка.

Казіміра Буйвід
Kazimiera Bujwid, Kazimiera Bujwidowa
Імя пры нараджэньні Kazimiera Klimontowicz
Род дзейнасьці Публіцыстка, фэміністка
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1867
Месца нараджэньня Варшава
Дата сьмерці 8 кастрычніка 1932
Месца сьмерці Кракаў
Месца пахаваньня Ракавіцкія могілкі, Кракаў
Прафэсіі Настаўніца, лябарантка
Гады дзейнасьці 1902-1932
Муж Ода Буйвід
Дзеці Zofia Mostowska[d] і Helena Jurgielewicz[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Была дачкой Людвікі Шчэсьнеўскай і Казіміра Клімантовіча з дробнай літоўскай шляхты. Рана згубіла маці і пераехала жыць да цёткі Караліны Пэтранэлі Клімантовіч, удзельніцы Студзеньскага паўстаньня. Скончыла пансыянат для дзяўчатаў у Варшаве, здала іспыт і стала хатняй настаўніцай. Таксама яна скончыла курсы кравецтва і вывучала біялягічныя навукі ў Лятучым ўнівэрсытэце[1].

У 1886 годзе яна выйшла замуж за Ода Буйвіда і адначасова стала лябаранткай у майстэрні свайго мужа. У 1893 годзе сям’я пераехала ў Кракаў, дзе Ода пачаў працаваць у Ягелонскім унівэрсытэце, і Казіміра спачатку ўзяла на сябе адміністрацыйную працу, а з 1918 году — кіраваньне Zakład Produkcji Surowic i Szczepionek (Zakład Produkcji Surowic i Szczepionek), заснаваным ейным мужам. Падчас Першай сусьветнай вайны разам з мужам і старэйшай дачкой, лекаркай, кіравала шпіталем для параненых жаўнераў польскіх легіёнаў[2].

Казіміра Буйвід памерла ў 1932 годзе. Радавая магіла Буйвідаў знаходзіцца на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[3].

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

З 1893 г. працавала ў Таварыстве народных школаў, была суарганізатаркай і прэзыдэнткай Кракаўскай жаночай чытальні, заснавала бясплатныя хаты-чытальні для моладзі. У 1890-я гады яна афіцыйна выйшла з Рымска-каталіцкай царквы і заявіла пра свой неканфэсійны, атэісцкі статус, што прывяло да сацыяльнага астракізму ў адносінах да Буйвідаў у кансэрватыўным кракаўскім асяродзьдзі[4]. Разам з мужам не хавалі сваіх сымпатыяў да ідэяў сацыялізму[5].

У 1896–1906 гадах яна ўзначальвала Таварыства гімназійнай жаночай школы, заснавала першыя ў Польшчы гімназіі для дзяўчынак з праграмай і выпускным іспытам, эквівалентным у мужчынскіх гімназіях. Яна ініцыявала кампаніі па напісаньні індывідуальных і калектыўных жаночых заяваў на права на вучобу — гэта прывяло да прыёму першых студэнтак на навучаньне ў 1896 годзе[4].

У 1904 годзе яна падала пэтыцыю ў Нацыянальны сойм, а ў 1910 годзе ў Дзяржаўную раду ў Вене аб роўнасьці жанчынаў ва ўнівэрсытэтах. У 1908 годзе яна ўдзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Марыі Дулембы — першай жанчыны, якая балатавалася ў Нацыянальны парлямэнт[4].

У 1910 годзе ў якасьці дэлегаткі ад Галіцыі ўдзельнічала ў зьезьдзе па жаночых справах у Парыжы. У 1912 годзе была дэлегаткай Першага Аўстрыйскага кангрэсу па пытаньнях выбарчага права жанчынаў[4].

Падчас Першай сусьветнай вайны яна адмовілася ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці, у тым ліку з-за хранічнага захворваньня[5].

У 1919 г. яна апублікавала Праграмную дэклярацыю жанчынаў напярэдадні выбараў у заканадаўчы сойм[6].

Публіцыстычная дзейнасьць рэдагаваць

У 1902–1907 гадах супрацоўнічала з пэрыядычным выданьнем «Nowa Reforma», а ў 1907–1911 гадах з выданьнем «Ster» і друкавалася ў Nowym Słowie[4].

Была аўтаркай шматлікіх фэмінісцкіх брашураў, прысьвечаных жаночаму выбарчаму права, роўнасьці палоў, правоў студэнтак і настаўніцаў[1].

Публікацыі рэдагаваць

  • Prawa nauczycielek 1903,
  • Domy ludowe 1903,
  • Reformę wychowania i ochronę dziecka 1905,
  • Czy kobieta powinna mieć takie same prawa co mężczyzna 1909,
  • U źródeł kwestii kobiecej 1910,
  • O postępowym i niepostępowym ruchu kobiecym w Galicji 1913[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Katarzyna Dormus, "Kazimiera Bujwidowa 1867–1932. Życie i działalność społeczno-oświatowa" wyd. Kraków 2002.
  2. ^ Anna Kiesell, Kazimiera Bujwidowa. Człowiekiem się czuję, więc ludzkich praw żądam! [w:] Ewa Furgał (red.), Krakowski Szlak Kobiet. Przewodniczka po Krakowie emancypantek, Fundacja Przestrzeń Kobiet, Kraków 2009, wydanie I, ISBN 978-83-928639-0-8
  3. ^ Jolanta Pawnik, Jak Kazimiera Bujwidowa sprawdzała, czy Rydygierowi wyrosły włosy na ręce, kiedy trzy pierwsze kobiety zaczęły studia na UJ, NASZ MANIFEST, 24.07.2021, https://zycie.hellozdrowie.pl/hello-pionierki-jak-kazimiera-bujwidowa-sprawdzala-czy-rydygierowi-wyrosly-wlosy-na-rece-kiedy-trzy-pierwsze-kobiety-zaczely-studia-na-uj/
  4. ^ а б в г д Jan Hulewicz: Bujwidowa Kazimiera. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan – Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 111–112.
  5. ^ а б Ewa Stanicka, Kobiety, które zmieniły świat – Kazimiera Bujwidowa, You Know, 23.03.2020, https://yourkaya.pl/you-know/a/kobiety-ktore-zmienily-swiat-kazimiera-bujwidowa(недаступная спасылка)
  6. ^ Janusz Drzewucki, Kazimiera Bujwidowa, feministka i społeczniczka, Polona/Blog, 2020.10.15, http://blog.polona.pl/2020/10/kazimiera-bujwidowa-feministka-i-spoleczniczka/
  7. ^ Janusz Drzewucki, Kazimiera Bujwidowa, feministka i społeczniczka, Polona/Blog, 2020.10.15, http://blog.polona.pl/2020/10/kazimiera-bujwidowa-feministka-i-spoleczniczka/