Казіміраўка (Ельскі раён)

вёска ў Засінцаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Казіміраўка — вёска ў Беларусі, на рацэ Жалонь. Уваходзіць у склад Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 23 чал. (2004). Знаходзіцца за 51 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 226 км ад Гомелю, за 1 км ад граніцы з Украінай. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Засінцы — Ельск.

Казіміраўка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Засінцаўскі
Насельніцтва: 23 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°29′32″ пн. ш. 28°45′06″ у. д. / 51.49222° пн. ш. 28.75167° у. д. / 51.49222; 28.75167Каардынаты: 51°29′32″ пн. ш. 28°45′06″ у. д. / 51.49222° пн. ш. 28.75167° у. д. / 51.49222; 28.75167
Казіміраўка на мапе Беларусі
Казіміраўка
Казіміраўка
Казіміраўка

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Казіміраўка згадваецца ў XIX ст. як вёска ў складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут існаваў вадзяны млын.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць