Кавалі (Ліпнішкаўскі сельсавет)

Кавалі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Кавалі
лац. Kavali
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 13 чал. (1999)
колькасьць двароў: 9
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229835101
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′5.2″ пн. ш. 25°31′47.9″ у. д. / 54.018111° пн. ш. 25.529972° у. д. / 54.018111; 25.529972Каардынаты: 54°1′5.2″ пн. ш. 25°31′47.9″ у. д. / 54.018111° пн. ш. 25.529972° у. д. / 54.018111; 25.529972
Кавалі на мапе Беларусі ±
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 31 рэвіская душа, у складзе маёнтка Трыпля-Янкоўшчызна, які належаў Янкоўскаму. У 1866 г. 10 двароў, у 1897 г. 15 двароў, 98 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 106 жыхароў, якія мелі 120 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 123 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (50 двароў, 213 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.

У 1952 г. арганізаваны калгас «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 70 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 13 чалавек — 9 двароў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць