Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень пяты)
Пяты дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры — 16 лютага.
У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектаў алімпійскіх узнагарод.
Спаборніцтвы гарналыжнікаў у суперкамбінацыі былі перанесеныя з-за дрэнных умоў надвор'я. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы па снаўбордкросу сярод жанчынаў, з-за туману, перанесьлі, з запланаваных 10 гадзін, на 12 гадзін па мясцовым часе.[1]
Пачаліся спаборніцтвы сярод кёрлінгістаў і кваліфікацыйны турнір па хакеі з шайбай сярод мужчынскіх каманд.
Падзеі дня
рэдагавацьПачатак усіх спаборніцтваў па мясцовым Паўночнаамэрыканскім ціхаакіянскім часе (UTC-8).
- 09:00
Ванкувэр Алімпік Цэнтар. Кёрлінг. Спаборніцтвы сярод мужчынскіх каманд (кваліфікацыя).
Вялікабрытанія — Швэцыя 4 — 6 [1]
Нарвэгія — Канада 6 — 7 [2]
ЗША — Нямеччына 5 — 7 [3]
Швайцарыя — Данія 6 — 5 [4]
- 10:30
Алімпійскі парк Ўістлера. Біятлён. Гонка перасьледваньня сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы | ||
Магдалена Нойнэр | Нямеччына | |
Анастасія Кузьміна | Славаччына | |
Мары Лаўра Бруно | Францыя |
.
- 12:00
Кіпрэс Маўнтайн. Снаўбордзінг. Снаўбордкрос сярод жанчынаў (кваліфікацыя).
- 12:00
Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай. Турнір сярод мужчынскіх каманд (папярэдні раўнд).
ЗША — Швайцарыя 3 — 1 [5]
.
- 12:45
Алімпійскі парк Уістлера. Біятлён. Гонка перасьледваньня сярод мужчынаў.
Прызавыя месцы | ||
Бьёрн Фэры | Швэцыя | |
Крыштоф Суман | Аўстрыя | |
Джэй Вінсэнт | Францыя |
.
- 13:00
Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Санны спорт. Асабістыя спаборніцтвы сярод жанчынаў (трэцьці заезд).
- 13:00
Рычмандскі Алімпійскі Авал. Канькабежны спорт. Бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў (першы забег).
- 14:00
Ванкувэр Алімпік Цэнтар. Кёрлінг. Спаборніцтвы сярод жаночых каманд (кваліфікацыя).
ЗША — Японія 7 — 9 [6]
Данія — Швэцыя 5 — 6 [7]
Нямеччына — Расея 9 — 5 [8]
Канада — Швайцарыя 5 — 4 [9]
.
- 14:30
Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай. Турнір сярод жаночых каманд.
Расея — ЗША 0 — 13 [10]
- 14:50
Кіпрэс Маўнтайн. Снаўбордзінг. Снаўбордкрос сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы | ||
Мэл Рыкер | Канада | |
Дэбара Антаньё | Францыя | |
Алівія Нобс | Швайцарыя |
- 14:50
Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Санны спорт. Асабістыя спаборніцтвы сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы | ||
Тацьцяна Хёфнар | Нямеччына | |
Ніна Райтмаер | Аўстрыя | |
Наталі Гайсенбергер | Нямеччына |
- 14:52
Рычмандскі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы | ||
Сан-Хва Лі | Рэспубліка Карэя | |
Джэні Вольф | Нямеччына | |
Бэйсынг Ван | Кітай |
- 16:15
Пацыфік Калізэўм. Фігурнае катаньне.Асабістыя спаборніцтвы сярод мужчынаў (кароткая праграма).
Вынікі пасьля кароткай праграмы
- 16:30
Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай. Турнір сярод мужчынскіх каманд (папярэдні раўнд).
Канада — Нарвэгія 8 — 0 [11]
- 19:00
Ванкувэр Алімпік Цэнтар. Кёрлінг. Спаборніцтвы сярод мужчынскіх каманд (кваліфікацыя).
Канада — Нямеччына 9 — 4 [12]
Кітай — Францыя 5 — 6 [13]
ЗША — Нарвэгія 5 — 6 [14]
- 19:00
Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых каманд.
Фінляндыя — Кітай 2 — 1 [15]
- 21:00
Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай. Турнір сярод мужчынскіх каманд (папярэдні раўнд).
Расея — Латвія 8 — 2 [16]
Іншыя падзеі
рэдагавацьТрэнеры зборных Расеі і Украіны па біятлёне зьвяртаюць увагу на тэхнічныя парушэньні судзьдзяў пры правядзеньні гонкі прасьледваньня сярод мужчынаў.[2]
З-за цёплага надвор'я зьявілася небяспека для гледачоў на стаячых месцах стадыёна Кіпрэс Маўтайн, з гэтай прычыны арганізатары Алімпіяды закрылі доступ на іх і вырашылі павярнуць грошы за білеты 20 тысячам гледачам.[3]
Падчас спаборніцтваў саначніц фатограф выпадкова задзейнічаў механізм падачы вады, якая вылілася на трасу, спаборніцтвы былі затрыманы на дзьве хвіліны. [4]
Медальны залік
рэдагавацьДзякуючы таму, што алімпійцы Нямеччыны ў гэты дзень спаборніцтваў заваявалі чатыры алімпійскіх узнагароды яны выйшлі на першае месца ў неафіцыйным медальным заліку.
1. Нямеччына | 3 | 4 | 2 | 9 |
2. Рэспубліка Карэя | 3 | 1 | 0 | 4 |
3. Швайцарыя | 3 | 0 | 1 | 4 |
4. ЗША | 2 | 2 | 4 | 8 |
5. Канада | 2 | 2 | 1 | 5 |
6. Францыя | 2 | 1 | 4 | 7 |
7. Швэцыя | 2 | 0 | 0 | 2 |
8. Кітай | 1 | 1 | 1 | 3 |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗімовая Алімпіяда-2010 у Ванкуверы - вынікі дня(недаступная спасылка) Алімпіяда: дзень пяты