Кэрлінг

зімовы алімпійскі від спорту, гульня на лёдзе паміж дзьвюма камандамі
(Перанакіравана з «Кёрлінг»)

Кэ́рлінг (па-ангельску: curling) — зімовы алімпійскі від спорту, гульня на лёдзе паміж дзьвюма камандамі, мэта якой разьмясьціць цяжкую гранітную шайбу (камень) бліжэй да цэлі, чым шайба каманды-суперніка.

кэрлінг
від спорту
Падкляса адзімовы від спорту, камандны від спорту, лядовы спорт, алімпійскі від спорту Рэдагаваць
Дата заснаваньня / стварэньня1966 Рэдагаваць
Кляса спаборніцтваўмужчынскі кэрлінг, жаночы кэрлінг Рэдагаваць
Выканаўчы органСусьветная кэрлінгавая фэдэрацыя Рэдагаваць
Краіна паходжаньняШатляндыя Рэдагаваць
Афіцыйны вэб-сайтhttp://www.worldcurling.org Рэдагаваць
Практыкуеццакэрлер Рэдагаваць
Выкарыстоўваекэрлінгавы камень, кэрлінгавая шчотка, кэрлінгавая пляцоўка, лёд Рэдагаваць
Спаборніцтвы па кёрлінгу

Гульня зарадзілася ў XVI стагодзьдзі ў Шатляндыі. Гранітныя шайбы важаць 19,96 кг[1]. Па сваім прынцыпе гульня падобная на боўлінг на траве. У кэрлінг гуляюць дзьве каманды па чатыры гульцы, якія па чарзе кідаюць гладкія адпаліраваныя гранітныя шайбы па ледзяной дарожцы ў напрамку да цэлі, адзначанай на дарожцы канцэнтрычнымі коламі. Два гульцы дапамагаюць накіраваць шайбу ў патрэбную кропку з дапамогай адмысловых шчотак, якімі яны націраюць лёд у напрамку руху шайбы. Гульня дзеліцца на энды, у кожным зь якіх камандам налічваюцца ачкі, у залежнасьці ад таго, колькі сваіх шайбаў апынуліся бліжэй да цэлі, чым бліжэйшая шайба каманды-суперніка. Гульня складаная, як тэхнічна, так і стратэгічна.

Кэрлінг уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў, пачынаючы з Алімпіяды 1998 году ў Нагана. У 2006 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэньне рэтраспэктыўна прызнаць афіцыйным спаборніцтвы па кэрлінгу, якія праводзіліся ў рамках Міжнароднага спартыўнага тыдню ў 1924. Падчас Алімпіяды 1932 таксама праводзіўся паказальны матч па кэрлінгу паміж камандамі ЗША й Канады.

Беларусь

рэдагаваць

У 1997 годзе беларуская дружына «Грэміа» выступіла на міжнародным Зутэрмерскім кубку ў Паўднёвай Галяндыі. 11 лютага 1997 году зацьвердзілі Статут Беларускай асацыяцыі кэрлінгу, які Міністэрства юстыцыі Беларусі ўлічыла 24 сакавіка за № 876. За 2013 год дарожкі для кэрлінга ў «Менск-Арэне» наведала каля 1700 чалавек. У 2013 годзе жаночая зборная Беларусі па кэрлінгу выйграла залатыя мэдалі ў групе Ц і выйшла ў групу Б. У сакавіку 2014 году Беларуская асацыяцыя кэрлінгу правяла на «Менск-Арэне» Адкрыты кубак Беларусі па кэрлінгу з удзелам 12 дружынаў. Па выніках трох спаборніцтваў уладальнікам куба стала дружына Аляксея Валашэнкі. На 2014 год у Менску налічвалася 8 прафэсійных дружынаў і звыш 30 спартоўцаў, якія ўстоліва бралі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. Беларускія спартоўцы выступалі на жаночых, мужчынскіх і мяшаных пяршынствах Эўропы. Беларуская асацыяцыя кэрлінгу ўступіла ў Сусьветны саюз кэрлінгу (Шатляндыя), ад якога атрымала гульнявыя камяні цаной па 500 эўра і канадзкую машыну падрыхтоўкі льду. Таксама праводзілі першынство Беларусі па кэрлінгу. У красавіку 2014 году прадстаўнікі Беларусі выступілі на першынстве сьвету ў Шатляндыі[1].

На канец 2020 году Беларуская асацыяцыя кэрлінгу налічвала 52 чалавекі на чале з Алегам Лаўрэнцьевым[2]. На «Менск-Арэне» дзейнічала школа кэрлінгу з групамі для дзяцей і дарослых, а таксама прафэсійнай групай[3].

  1. ^ а б Дар’я Лабажэвіч. Шатляндзкія камяні на беларускім лёдзе // Зьвязда : газэта. — 28 сакавіка 2014. — № 57 (27667). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Інфармацыя (рас.) // Беларуская асацыяцыя кэрлінгу, 2021 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
  3. ^ Школа кэрлінгу (рас.) // Беларуская асацыяцыя кэрлінгу, 2021 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць