Зборная Ляпляндыі па футболе

Зборная Ляпляндыі па футболе — нацыянальная футбольная каманда саамаў, якія жывуць у паўночнай частцы Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі і Расеі. Зборная не зьяўляецца чальцом ФІФА і УЭФА і, такім чынам, не прымае ўдзелу ў іх турнірах.

Ляпляндыя
Sámi Spábbáčiekčanlihttu
Фэдэрацыя Саамская футбольная асацыяцыя
Канфэдэрацыя NF-Board
Трэнэр Ісак Оле Хэта
Першая гульня
Сьцяг Аляндзкіх выспаў Аляндзкія астравы 4:2 Ляпляндыя Sami flag.svg
(ліпень 1985)
Самая буйная перамога
Sami flag.svg Ляпляндыя 21:1 Манака Сьцяг Манака
(24 лістапада 2006)
Самая буйная параза
Sami flag.svg Ляпляндыя 2:6 Паўночны Кіпр Flag of the Turkish Republic of Northern Cyprus.svg
(4 лістапада 2006)
VIVA World Cup
Удзел 3 (упершыню: 2006)
Дасягненьні Чэмпіёны (2006)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мэта Ляпляндзкай футбольнай асацыяцыі, якая кіруе камандай, атрымаць афіцыйны статус. З 2003 году зборная ўваходзіць у арганізацыю «NF-Board», якая праводзіць матчы неафіцыйных зборных.

Саамскія футбалісты, якія адхілілі запрашэньне ў нацыянальную зборную, аддаюць перавагу гуляць за традыцыйныя скандынаўскія зборныя, у тым ліку Мартэн Хэмст Пэдэрсан і Сігурд Рушфэльд. Стэфан Ністрэм з «ФК Мос» гуляў за моладзевую зборную Нарвэгіі, упершыню згуляў за саамскую зборную ў VIVA World Cup.

ДасягненьніРэдагаваць

У лістападзе 2006 году зборная Ляпляндыі прыняла ўдзел і перамагла ў першым кубку «VIVA World Cup» у Аксытаніі, арганізаваным NF-Board. Кубак байкатавалі шматлікія зборныя, якія не ўваходзяць у ФІФА зборныя, і Ляпляндыя разам з Аксытаніяй і Манака прэтэндавалі на перамогу. У групавым турніры саамскія футбалісты забілі 24 мячы ў 3 матчах, а ў матчы за першае месца разграмілі зборную Манака зь лікам 21:1.

Міжнародныя матчыРэдагаваць

Дата Месца правядзеньня Лік
24 лістапада 2006 Аксытанія   Ляпляндыя   Манака 21:1
23 лістапада 2006 Аксытанія   Ляпляндыя   Манака 14:0
20 лістапада 2006 Аксытанія   Ляпляндыя   Аксытанія 7:0
4 лістапада 2005 Паўночны Кіпр   Ляпляндыя   Паўночны Кіпр 2:6
3 лістапада 2005 Паўночны Кіпр   Ляпляндыя Косава 1:4
28 ліпеня 2004 Ляпляндыя   Ляпляндыя   Паўночны Кіпр 1:1
7 жніўня 1998 Швэцыя   Ляпляндыя   Эстонія 0:0
ліпень 1992 Эстонія   Ляпляндыя   Эстонія 1:2
чэрвень 1991 Ляпляндыя   Ляпляндыя   Эстонія 2:1
кастрычнік 1990 Эстонія   Ляпляндыя   Эстонія 0:2
чэрвень 1987 Аляндзкія астравы   Ляпляндыя   Аляндзкія выспы 0:1
чэрвень 1986 Ляпляндыя   Ляпляндыя   Аляндзкія выспы 2:0
чэрвень 1985 Аляндзкія астравы   Ляпляндыя   Аляндзкія выспы 2:4

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць