Аксытанія
Аксыта́нія — агульная назва вобласьці, у якой размаўляюць на аксытанскай мове. Словы «Аксытанія» і «аксытанская мова» зьяўляюцца рэтронімамі. Яны сталі выкарыстоўвацца ў XIX стагодзьдзі для пазначэньня групы старадаўніх раманскіх моваў, у якіх òc азначала слова «так».
Геаграфія
рэдагавацьАксытанія ўключае ў сябе:
- Поўдзень Францыі: Праванс, Дром-Вівэрэ, Авэрнь, Лімузэн, Гіень, Гасконь, паўднёвую вобласьць Дафінэ і Лянгедок;
- Аксытанамоўныя даліны ў італьянскіх Альпах, дзе ў 1999 годзе аксытанская мова набыла статут афіцыйнай. Чатырнаццаць п’емонцкіх далін у правінцыях Кунэа і Турын, а таксама асобныя мястэчкі ў Лігурыі (правінцыя Імпэрыя) і мястэчка Гвардыя-П’емантэзэ ў адміністрацыйным рэгіёне Калябрыя (правінцыя Казэнца).
- Даліну Аран у гішпанскіх Пірэнэях, дзе аксытанская стала афіцыйнай мовай у 1987 годзе.
Мова
рэдагавацьАксытанская мова або лянгедок (langue d'oc, lenga d'òc) ёсьць раманскай мовай, заснаванай на лацінскай мове, гэтак жа як і гішпанская, італьянская й француская мовы. У ёй налічваецца шэсьць асноўных рэгіянальных варыянтаў: правансальская (улучальная нісуа (niçois), на якім кажуць у навакольлях Ніццы), віваральпійская, авэрнская, лімузэнская, гасконская (улучальная бэарнскую, на якой кажуць у Бэарне) і лянгедоская. Усе гэтыя разнавіднасьці аксытанскай мовы маюць сваю пісьменнасьць і зьяўляюцца раўнапраўнымі. Стандартнай аксытанскай мовай лічыцца сынтэз гэтых моваў.
Каталянская мова вельмі падобная на аксытанскую, і паміж Аксытаніяй і Каталёніяй існуюць моцныя гістарычныя і культурныя сувязі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАксытанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |