Заўруткі

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Заўру́ткі[1] (таксама Заўруткі́[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Заўруткі
трансьліт. Zaŭrutki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 16 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222392
СААТА: 6240845026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°56′21″ пн. ш. 27°17′18″ у. д. / 54.93917° пн. ш. 27.28833° у. д. / 54.93917; 27.28833Каардынаты: 54°56′21″ пн. ш. 27°17′18″ у. д. / 54.93917° пн. ш. 27.28833° у. д. / 54.93917; 27.28833
Заўруткі на мапе Беларусі ±
Заўруткі
Заўруткі
Заўруткі
Заўруткі
Заўруткі
Заўруткі

Гісторыя

рэдагаваць

У 1868 годзе вёска Дунілавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 12 двароў, 136 жыхароў. У 1904 годзе вёска і засьценак Заўруткі Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету, 199 і 87 жыхароў. З 1893 году ў вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў.

У 1921 годзе вёска і засьценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У вёсцы было 28 двароў, 140 жыхароў; у засьценку — 17 двароў, 95 жыхароў. У 1931 годзе ў вёсцы было 33 двары, 171 жыхар; у засьценку — 18 двароў, 86 жыхароў[2].

У 1940 годзе ў вёсцы 58 двароў, 276 жыхароў, арганізаваны калгас імя Чапаева. З 12 кастрычніка 1940 году вёска і хутар у Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 года Менскай абласьцей.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 13 жыхароў.

У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка». У 1960 годзе вёскі Заўруткі 1-я (125 жыхароў) і Заўруткі 2-я (98 жыхароў). З 1966 года адна вёска Заўруткі, да якой быў далучаны хутар Заўруткі. З 1954 году ў складзе калгасу «17 верасьня» (цэнтар — вёскі Слабада).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1921 год — у вёсцы 28 двароў, 140 жыхароў; у засьценку — 17 двароў, 95 жыхароў[3]
  • 1931 год — у вёсцы 33 двары, 171 жыхар; у засьценку — 18 двароў, 86 жыхароў[4]
  • 1997 год — 35 двароў, 56 жыхароў
  • 2009 год — 16 чалавек[5]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 39.
  4. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі