Застаўд[a] (? — па 1404) — літоўскі баярын.

Застаўд
лац. Zastaŭt
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1404

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -zeiz- (германскія імёны Zeizman, Zeizmunt, Zeizrih) паходзіць ад германскага zeiz- 'прыгожы, прыемны'[1], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Застаўд азначае «прыгожы род»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saystod (23 красавіка 1398 году)[6]; Zastold cum Przezhgindo fratre germano (18 студзеня 1401 году)[7]; Zastold[8], Szastolt[9] (17 жніўня 1404 году).

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Сірпуця. Меў брата Прэзгінда (Przezhgindo).

Упершыню ўмамінаецца ў Гарадзенскай умове (1388 год). Разам з братам засьведчыў Віленска-Радамскую унію (1401 год). Выступае як сьведка ў некалькіх дакумэнтах вялікага князя Вітаўта, у тым ліку Рацёнскім міры (1404 год).

Магчыма, меў сына (Szastoltone de Geydrothy[10]), які ў 1437 годзе засьведчыў наданьне Даўгайлы[11].

  1. ^ Таксама Жостаўд
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37—38.
  8. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 103.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
  11. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 248.

Літаратура

рэдагаваць