Запясочнае

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Запясо́чнае[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 9 км на поўдзень ад Грабянёў, за 33 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Запясочнае ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.

Запясочнае
трансьліт. Zapiasočnaje
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Грабянёўскі
Вышыня: 152 м н. у. м.
Насельніцтва: 9 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228852034
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°35′58″ пн. ш. 28°23′44″ у. д. / 51.59944° пн. ш. 28.39556° у. д. / 51.59944; 28.39556Каардынаты: 51°35′58″ пн. ш. 28°23′44″ у. д. / 51.59944° пн. ш. 28.39556° у. д. / 51.59944; 28.39556
Запясочнае на мапе Беларусі ±
Запясочнае
Запясочнае
Запясочнае
Запясочнае
Запясочнае
Запясочнае

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 10 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 19 двароў, 115 жыхароў; 1917 год — 35 двароў, 192 жыхары; 1940 год — 42 двары, 150 жыхароў; 23 студзеня 1944 году — 5 жыхароў; 1998 год — 19 двароў, 35 жыхароў; 1999 год — 31 жыхар; 2000 год — 20 двароў, 27 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 9 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Базавая школа, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць