Замен-Рыньня

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Заме́н-Ры́ньня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 17 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 129 км ад Гомелю.

Замен-Рыньня
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 17 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′ пн. ш. 29°36′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.6° у. д. / 52.8; 29.6Каардынаты: 52°48′ пн. ш. 29°36′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.6° у. д. / 52.8; 29.6
Замен-Рыньня на мапе Беларусі
Замен-Рыньня
Замен-Рыньня
Замен-Рыньня

На заходняй ускраіне мэліярацыйны канал.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Бабруйскам павеце Менскай губэрні. У 1857 годзе ў складзе казённага маёнтка Граб’е. У 1876 годзе дваранін Збарамірскі валодаў 83 дзесяцінамі зямлі. Паводле перапісу 1897 году знаходзілася капліца, у Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету.

У 1922 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1925 годзе ў Дворшчанскім сельсавеце Парыцкага раёну. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Ясны Прамень», кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, разгромлены партызанамі ў жніўні 1943. Карнікі спалілі 62 жыхары. У чэрвені 1944 у вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя У. І. Леніна (цэнтар — вёска Дворышча).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць