Жэ́дня (па-польску: Żednia, на мясцовай беларускай гаворцы: Жэ́дня[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Жэдня
польск. Żednia
Жэдня
Мясцовая назва: Жэдня
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 155 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′23″ пн. ш. 23°28′28″ у. д. / 53.08972° пн. ш. 23.47444° у. д. / 53.08972; 23.47444Каардынаты: 53°5′23″ пн. ш. 23°28′28″ у. д. / 53.08972° пн. ш. 23.47444° у. д. / 53.08972; 23.47444
Жэдня на мапе Польшчы
Жэдня
Жэдня
Жэдня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія БеластокЗубкіВаўкавыск. Саколя знаходзяцца на паляне ў Кнышынскай пушчы. У вёсцы знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Надлясьніцтва Жэдня[3].

Адміністрацыйны цэнтр Надясьніцтва Жэдня.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы ў Міхалове[5]).

Гісторыя

рэдагаваць

Праўдападобна пад канец 17 ст. над ракой Жэдня ў мяжах заблудаўскага графства быў пабудаваны вадзяны млын. У 1763 г. млынаром тут быў Сымон Казлоўскі з сынамі Данілай і Раманам. У 1811 г. сям'я тутэйшага млынара Адама Казлоўскага налічвала 5 чалавек, а млын быў уласнасьцю Дамініка Гераніма Радзівіла. З моманту пабудовы чыгуначнай лініі Беласток - Ваўкавыск у 1887 г. пачалося разьвіцьцё Жэдні як вёскі. Быў тут заснаваны сяродлесьны чыгуначны вакзал і перагрузовачная станцыя [6]. У міжваенны пэрыяд Жэдня прыналежала да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 48 жыхароў (47 палякаў-каталікоў і 1 праваслаўны беларус)[7]. Перад 1930 г. нямецкая кампанія Сільвэкпарт пабудавала тут вялікі тартак, які дзейнічаў да 1940 г.. Пасьля Другой сусьветнай вайны Жэдня была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. пражывала тут 115 жыхароў, але іх колькасьць узрасла пасьля адкрыцьця тут цэнтра Надлясьніцтва Жэдня.[6].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Станком і СьвінабродаміПраверана 5 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 231
  3. ^ Nadleśnictwo Żednia (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 5 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 5 ліпеня 2015 г.
  6. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 5 ліпеня 2015 г.
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Andrzej Kasperowicz, Monografia wsi Sokole 1775–2010, historia Stanku, Świnobrodu, Zajmy i Żedni, Sokole 2010.