Жылінскія (княскі род)

польскі шляхецкі род

Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле расейскіх радаводных кніг паходзіў ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Ўладзімеравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калка ў 1223 годзе. Жылка валодаў невялікім удзелам з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава. Гэтыя землі напрыканцы XV ст. адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (? — пасьля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебску. Род скончыўся ў 1602 годзе на ягоным праўнуку Андрэі (? — 1602).[1]

Фёдар

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Жылінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 631

Літаратура

рэдагаваць