Жулію Баптыста
Жу́лію Бапты́ста (па-партугальску: Júlio Baptista; нарадзіўся 1 кастрычніка 1981 году) — бразыльскі футбаліст. Былы гулец зборнай Бразыліі.
Жулію Баптыста | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2003 2003—2005 2005—2008 2006—2007 2008—2011 2011—2013 2013—2016 2016—2017 2018—2019 |
Сан-Паўлу Сэвільля Рэал Мадрыд → Арсэнал (арэнда) Рома Маляга Крузэйру Арланда Сіці ЧФР Клуж |
75 (7) 63 (38) 59 (11) 24 (3) 57 (12) 29 (14) 29 (9) 23 (6) 2 (0) |
Зборныя | ||
2001—2010 | Бразылія | 48 (5) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Бразыліі ў Сан-Паўлу 1 кастрычніка 1981 году. Рост 185 сантымэтраў, вага 87 кіляграм, вядучая нага: правая. Клюбы: з 2000 па 2003 гады ён выступаў у бразыльскім клюбе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за гішпанскі клюб «Сэвільля», які купіў яго за 1,75 мільёну фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 году па жнівень 2007 году гуляў у ангельскім клюбе «Арсэнал Лёндан» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 году гуляе ў зборнай Бразыліі.
14 жніўня 2008 году Жулію перайшоў у «Рому». Італьянскі клюб заявіў, што кошт трансфэру 26-гадовага бразыльца склаў 9 мільёнаў эўра[4].
Дасягненьні
рэдагаваць«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2000
«Рэал» Мадрыд:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2008
«Крузэйру»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2013, 2014
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2014
Бразылія:
- Уладальнік Кубку Амэрыкі: 2004, 2007
- Пераможца Кубку канфэдэрацыяў: 2005, 2009
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖулію Баптыста — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на сайце soccerbase.com
- Профіль на сайце footballdatabase.com