Жуан Прым
Дон Жуан Прым і Пратс, маркіз Лёс Кастыльехаса, гранд Гішпаніі, граф Рэўса, віконт Эль Брука (ˈxwam ˈpɾin i ˈpɾats, па-каталянску: Joan Prim i Prats ʒuˈam ˈpɾim i ˈpɾats, 12 сьнежня 1814, Рэўс, Гішпанія — 30 сьнежня 1870, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі генэрал і дзяржаўны дзяяч.
Жуан Прым і Пратс | |
па-каталянску: Joan Prim[1] | |
Жуан Прым і Пратс (1871) | |
Губэрнатар Пуэрта-Рыка | |
---|---|
1847 — 1848 | |
Папярэднік: | Рафаэль дэ Арыстэгі і Вэлес |
Наступнік: | Жуан дэ ля Пэзўэля і Кевальес |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 сьнежня 1814 Рэўс, Гішпанія |
Памёр: |
30 сьнежня 1870 Мадрыд, Гішпанія |
Партыя: | |
Сужэнец: | Francisca de Agüero y González[d][2] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1834 Жуан Прым стаў дабраахвотнікам у корпусе Ізабэлі II. Удзельнічаў у Карлісцкіх войнах, даслужыўся да чыну падпалкоўніка. Па сканчэньні вайны ў 1839 як праціўнік дыктатуры генэрала Эспартэра быў вымушаны бегчы. Аднак у 1843 ён быў абраны паслом ад Тарагоны, і пасьля паразы Эспартэра пад Брукам увайшоў у Мадрыд з генэралам Сэрана. Рэгентка Марыя Крысьціна узнагародзіла яго званьнем генэрал-маёра, тытулам графа Рэўса і віконта дэль Брука[3].
Супрацьстаяў палітыцы прэм’ер-міністра генэрала Нарваэза, быў прыгавораны да шасьцігадовага зьняволеньня на Філіпінскіх астравох. Прысуд ня быў выкананы, і Прым заставаўся ў выгнаньні ў Ангельшчыне і Францыі да амністыі 1847. Вярнуўшыся ў Гішпанію, быў сьпярша генэрал-капітанам Пуэрта-Рыка, пасьля вайсковым прадстаўніком пры сультане ў Крымскай вайне. У 1854 абраны ў картэс. У вайне з Марока заслужыў тытул маркіза дэ лёс Кастыльехаса і гранда Гішпаніі[3].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Prim, Juan // Encyclopædia Britannica (11th ed.) / Chisholm, Hugh, ed. — Cambridge University Press.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖуан Прым — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў