Жмурнае

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Жму́рнае[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на паўночны захад ад Грабянёў, за 11 км на поўдзень ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Жмурнае ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.

Жмурнае
трансьліт. Žmurnaje
Першыя згадкі: 1808
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Грабянёўскі
Вышыня: 152 м н. у. м.
Насельніцтва: 83 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228852031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′5″ пн. ш. 28°21′1″ у. д. / 51.71806° пн. ш. 28.35028° у. д. / 51.71806; 28.35028Каардынаты: 51°43′5″ пн. ш. 28°21′1″ у. д. / 51.71806° пн. ш. 28.35028° у. д. / 51.71806; 28.35028
Жмурнае на мапе Беларусі ±
Жмурнае
Жмурнае
Жмурнае
Жмурнае
Жмурнае
Жмурнае

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з 1808 году. Упамінаецца таксама ў царкоўных дакумэнтах у 1879 годзе як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У 1909 годзе каля вёскі знаходзіліся яшчэ 2 хутары з назвай Жмурнае.

У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — вёска і 2 хутары: 37 двароў, 219 жыхароў; 1917 год — 52 двары, 312 жыхароў; 1940 год — 96 двароў, 320 жыхароў; 1998 год — 71 двор, 135 жыхароў; 1999 год — 126 жыхароў; 2000 год — 67 двароў, 117 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 83 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Пачатковая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць