Жменя пшаніцы (паэма)
«Жме́ня пшані́цы» (па-польску: Garść pszenna) — патрыятычная гутарка[1] Ўладзіслава Сыракомлі.
Жменя пшаніцы | |
па-польску: Garść pszenna | |
Жанр: | Паэма Гутарка |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1856 |
Пераклад на беларускую: | 1891 |
Перакладчык: | Янка Лучына, Максім Лужанін |
Зьмест
рэдагавацьМудры і добры войт Сьцяпан ужо састарэў і мяркуе выбраць сабе замену. Народ спачатку ўстрывожаны, а потым пагаджаецца на аднаго з сыноў войта. Усе тры сыны пасылаюцца за мяжу (у Нямеччыну, Польшчу і Ўкраіну). Двое зь іх захапіліся чужымі звычаямі і культурай, а трэці прывёз мяшок пшаніцы, каб працаваць на карысьць Радзімы. Апошні і абіраецца за войта як той, хто дбае пра свой край і народ.
Крытыка
рэдагавацьТадэвуш Піні пісаў:[3]
… колькі ж у гэтым апавяданьні, простым і нявымушаным, зразуменьня патрэбаў селяніна, якое замілаваньне ўсім, што сваё, і агіда да чужых звычаяў і строяў.
Пераклады
рэдагавацьУпершыню на беларускую мову пераклаў, хоць і вольна, значна скараціўшы твор, Янка Лучына і апублікаваў у «Альманаху Паўночна-Заходняга календара на 1892 г.» 1891 г. выданьня («Горсць пшаніцы»)[4]. Пазьней гэты пераклад увайшоў у пасьмяротны зборнік «Вязанка» (1903)[5]. Больш дакладны пераклад зрабіў Максім Лужанін[6].
У 1953 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі па-расейску, дзе быў зьмешчаны пераклад Лявона Мартынава[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — С. 138.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 160.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 102.
- ^ Абрамавичус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века. — 1949. — С. 35.
- ^ Лучына, Я. Вязанка. — Пецербургъ: 1903.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 155-160.
- ^ Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (рас.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 128-133. — 293 с.
Літаратура
рэдагаваць- Абрамавичус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века (рас.). — Вильнюс: 1949.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
Спасылкі
рэдагаваць- Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — Мінск: Ліпень 2017. — № 7 (1053). — С. 134-138.